Каменец-Литовская иешива, Каменец-Літоўская ешыва, Камянецкі Дом культуры

Каменец-Літоўская ешыва – вышэйшая навучальная ўстанова нашага горада. Дом культуры.

Выцягваю з каморы забытае ў нашым горадзе слоўца – іешыва (яшыва). З іўрыту перакладаецца літаральна, як «сядзенне, пасяджэнне» і азначае вышэйшую рэлігійную навучальную ўстанову, прызначаную для вывучэння Талмуда. Служыла для падрыхтоўкі навукоўцаў да звання рабіна (нічога агульнага са свяшчэнніцтвам у хрысціянстве!). Непасрэдна ў старой частцы цяперашняга Дома культуры і знаходзілася Каменец-Літоўская яшыва. А пабудавалі яе ў 1934 годзе.

Каменец-Літоўская ешыва “Сход дома Іцхака”

Совсем недавно это была Каменецкая иешива. Послевоенное фото
Зусім нядаўна гэта была Каменецкая ешыва. Пасляваенны здымак

Поўная назва гучыць уражліва: вышэйшая іешыва «Кнесет Бэйт Іцхак» («Сход дома Іцхака»). Нягледзячы на тое што яўрэйскае насельніцтва ў Каменцы пераважала, заснавальнікамі гэтай установы былі прышлыя навукоўцы з Літвы. Як арганізацыя яна была створана ў 1897 годзе ў Коўна (цяпер Каўнас) і названа ў памяць аб рабіне Іцхаку Элханане Спектары.

Раввин Ицхак Элханан Спектор
Рабін Іцхак Элханан Спектар

У ешыву прымалася моладзь ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў, але толькі пасля паспяховай здачы ўступнага экзамена на веданне Талмуда. Навучанне працягвалася ад 5 да 10 гадоў, заняткі праходзілі ў сярэднім па 10 гадзін у дзень. Вучоба была бясплатнай, вучні жылі на прыватных кватэрах. Некаторыя з будучых рабінаў атрымлівалі стыпендыі з фондаў, заснаваных рознымі яўрэйскімі грамадскімі арганізацыямі. Падчас Першай сусветнай вайны ешыва знаходзілася ў бежанцтве, а калі яна скончылася, вярнулася ў Вільню (Вільнюс). У 1926 годзе было прынята рашэнне пераехаць у наш Каменец-Літоўск.

Першапачаткова ешыва не мела свайго памяшкання ў Каменцы. Заняткі праводзіліся ў розных будынках горада. Аднак ужо ў 1932 годзе быў закладзены першы камень у… хацеў сказаць у падмурак, але, аказваецца, будынак стаіць без яго, на голым пяску!

Строительство Каменец-Литовской иешивы
Будаўніцтва Каменец-Літоўскай ешывы

Знешні выгляд быў вельмі сціплы, без якіх-небудзь ажурных ліній і архітэктурных вынаходстваў, за якія магло б зачапіцца вока. На першым паверсе вялікая зала – гэта сінагога з абавязковым балконам для жанчын. Справа лесвіца на другі паверх, дзе знаходзіліся вучэбныя памяшканні і бібліятэка.

Балкон для женщин во время богослужений
Там дзе расцягнуты лозунг, быў балкон для жанчын падчас набажэнстваў

У 1938 годзе ў ешыве вучыліся 270 чалавек, а ўжо ў наступным – 413! Вучні былі не толькі з Польшчы, але і з іншых краін: ЗША, Германіі, Італіі, Англіі, Чэхаславакіі, Латвіі, Даніі і Бельгіі. Пасля заканчэння вучобы выдаваліся пасведчанні, на падставе якіх выпускнікі маглі стаць рабінамі або заняць больш важнае становішча сярод рабінаў.

Новогодняя поздравительная открытка в виде короны из фотографий студентов, 1930 год
Навагодняя віншавальная паштоўка ў выглядзе кароны з фатаграфій студэнтаў і настаўнікаў, 1930 год

Студэнтаў з пэйсамі і ў ярмолках падчас шпацыру часта бачылі на вуліцах Каменца. Альбо падчас адпачынку ў вольны час у фруктовым садзе Аляксандра Мушыца на схіле гары “Кладучы”. Многія студэнты жылі надгаладзь (нягледзячы на абеды ў сталовай ешывы). І для іх добрай дапамогай быў звычай пад назвай “эсэн тэг” – “дзень ежы”. У гэты дзень у яўрэйскіх сем’ях гатавалі нашмат больш ежы, чым звычайна, бо раз на тыдзень у кожную сям’ю прыходзіў бохур (юнак) і наядаўся да адвалу.

Список студентов, посещавших столовую иешивы
Спіс студэнтаў, якія наведваюць сталовую ешывы

Дырэктарам ешывы быў Мойшэ Бурштэйн, а галоўным выкладчыкам – вядомы на ўвесь іудэйскі свет гаон (мудрэц) рабін Барух Дов (Бер) Шмуэль Давід Лейбовіч. Вядомыя імёны іншых выкладчыкаў: Вольф Нафталі Ляйбовіч, Рэйвен Гразоўскі, Іцко Эдэльштайн.

Цікавы эпізод з педагагічнага працэсу. Рэйвен Гразоўскі ўвесь дзень навылёт знаходзіўся ў аўдыторыях і сачыў за ўсім і ўсіх. Да яго пастаянна падыходзілі студэнты з пытаннямі. А калі які студэнт пісьменна патлумачыць тэкст Торы, таму ён даваў 10 польскіх злотых.

Асобна варта згадаць Рэйвена Гразоўскага, як самага годнага вучня Боруха Ляйбовіча. Яго работы радыкальна змянілі Тору ў ЗША і Ізраілі як у побыце, так і на ўзроўні вывучэння.

Дарэчы, ешыва была хоць і прыватнай навучальнай установай, але студэнты вучыліся бясплатна. Дзе здабыць фінансаванне? У канцы 20-х гадоў ХХ стагоддзя Барух Дов Ляйбовіч і Рэйвен Гразоўскі вымушаныя былі шукаць фінансавую падтрымку і ездзілі нават у ЗША. Грошы паступалі ў апякунскі фонд яшывы і не маглі марнавацца па ўласным жаданні. Абавязкова патрэбна было даваць справаздачу за кожны выдаткаваны грош. Грошы паступалі ад грамадскіх арганізацый і прыватных асоб з Берліна, Нью-Ёрка, Вільні і іншых.

Благодарственные письма донорам иешивы из Филадельфии. Внизу подпись и печать Б.Б.Лейбовича
Падзячныя лісты донарам яшывы з Філадэльфіі. Унізе подпіс і пячатка Б.Ляйбовіча

У кнізе “Усё для боса” (успаміны Рахамы Шайн) ёсць эпізод, калі Барух Ляйбовіч паехаў у ЗША на пошукі папячыцеляў для Каменец-Літоўскай ешывы.

“З Еўропы прыйшла вестка, што сюды прыязджае вядомы цадзік, кіраўнік славутай Камянецкай яшывы, гаон рэб Борух Бер Ляйбовіч. Вялікая падзея, высокі гонар…
…Мэр Нью-Ёрка, Джымі Уокер, падарыў рэб Барух Беру ключы ад горада і пры гэтым сказаў:
– Рабі Ляйбовіч абвяргае дарвінаўскую тэорыю эвалюцыі. Такога святога чалавека мог стварыць толькі Бог…
Шмат людзей прыйшлі сустрэць цадзіка: банкіры і фабрыканты, прафесары і кіраўнікі яўрэйскіх абшчын. І тут узнікла маленькая замінка. Аказалася, што рэб Барух не зможа з’есці ў гасцях нават талерку супу. Кашэр…!!!
Адны выконвалі яго больш, іншыя менш, але ніхто не мог, гледзячы ў чыстыя вочы цадзіка, сказаць: “Рэбэ, у мяне вы можаце ёсць спакойна…” Цадзікам не хлусяць. Важныя людзі, якія атачалі рэб Барух Бера, маглі без праблем здабыць для яго стала рэдкую страву. Але наўрад ці хтосьці здолеў паручыцца, што яго кухарка, разбіваючы яйка, правярала, ці няма там згустка крыві.
Для такога ручальніцтва мала быць разумным і энергічным. Для гэтага трэба ўмець казаць “Б-б-борух” так, як гэта рабіў кіраўнік Камянецкай ешывы.
Прайшло ўжо шэсць гадзін, як рэб Барух Бер ступіў на бераг Амерыкі, а ён усё яшчэ не з’еў ні кавалачка.
А што думаў з гэтай нагоды ён сам?
Аказалася, што перад паездкай яму сказалі, што ў Нью-Ёрку жыве вялікі яўрэй па мянушцы “Махніс Арэах”, “Збіральнік гасцей”, у доме якога кашэр выконваюць на сто працэнтаў. Яго завуць рэб Яакаў Ёсеф Герман. І рэб Барух Бер можа папрасіць дазволу абедаць у яго. Спадзеючыся на гэтую магчымасць, ён і перасёк акіян…
Тут усе ўздыхнулі з палёгкай.
Рэб Янкеў Ёсеф. Ну, вядома ж! Містар Герман. Менавіта ён! Але дзе ж ён, чаму яго няма ў натоўпе тых, хто сустракаў? Няўжо ён кудысьці з’ехаў, і тады ім усім, са ўсім іх капіталам і уплывам, застанецца толькі бездапаможна развесці рукамі?
Нібы чытаючы іх думкі, Тата ў гэты час казаў Маме, што збіраецца паехаць у гасцініцу, дзе спыніўся высокі госць, і запрасіць яго абедаць у іх дома.
– Янкеў Ёсеф, няўжо ты думаеш, што, акружаны такімі важнымі людзьмі, ён згодзіцца паехаць да нас? І потым зірні на нашу мэблю – яна амаль развальваецца…
Тата зірнуў на Маму са здзіўленнем:
– Адэль, як ты можаш так казаць? Калі такі вялікі чалавек можа быць госцем у нашым доме, няўжо мы дазволім гэтай залатой магчымасці выслізнуць з нашых рук? Я еду цяпер, каб перадаць запрашэнне… Рухама, апранай паліто!
І вось Тата з Рухамай стаяць у вестыбюлі гасцініцы, дзе спыніўся рэб Барух Бер. Там тоўпілася шмат яўрэяў – важныя, самавітыя, строгія. Яны не галдзелі, яны шумелі шэптам.
– Гаон нікога не прымае сёння…
– Ён вельмі стаміўся…
– Яго нумар на другім паверсе, але вы туды не трапіце…
Чуючы ўсё гэта, іншы чалавек на месцы Папы павярнуўся б і пайшоў дадому. Але Тата прыйшоў клікаць госця, і яго ўжо ніхто не мог спыніць. Прабраўшыся скрозь натоўп, яны сталі паднімацца па пакрытай дыванамі лесвіцы. У калідоры, дзе спыніўся гаон, таксама было шмат народу. На татава пытанне, ці можа ён на хвіліну ўбачыць рэб Барух Бера, адразу пачулася:
– На жаль, ніхто не зможа пабачыць яго сёння. Можа быць, калі вы прыйдзеце заўтра…
Але тут нехта хутка спытаў у Таты:
– Прабачце, ваша імя?
– Герман.
– Вы знакаміты рэб Яакаў Ёсеф Герман, Махніс Арэах “Збіральнік гасцей”?
– Я проста Герман з Іст-Сайда.
Тату з Рухамай адразу ўвялі ў нумар да гаона. Іх праважаты абвясціў:
– Рэб Яакаў Ёсеф Герман тут!
Кіраўнік Камянецкай ешывы, гаон рэб Барух Ляйбовіч павярнуўся да Таты і сказаў ад усёй душы:
– Борух Гашэм, што вы прыйшлі! Мы вас чакалі…”

Быццам бы ў жніўні 1939 года з амерыканскай амбасады ў Варшаве паступіла тэлеграма аб адкліканні студэнтаў ешывы, грамадзян ЗША, на радзіму. Астатнія студэнты і настаўнікі заняліся эвакуацыяй. Спачатку яны адправіліся ў Вільню, у прыгарадзе якой праводзіліся заняткі. Барух Бер Ляйбовіч не змог перажыць усе гэтыя падзеі і 17 лістапада 1939 года (па іншых звестках 26 лістапада 1940 года) памёр. Быў пахаваны на яўрэйскіх могілках “Зарэчча” (Аланду) у Вільні. Яго магілу змаглі адшукаць толькі ў наш час. А ў 2014 годзе ўстанавілі помнік, прычым на цырымонію яго адкрыцця прыехалі 200 рабінаў з усяго свету!

Надгробие на могиле Боруха Бер Лейбовича
Надмагілле Баруха Дов Ляйбовіча ў Вільне (здымкі ласкава прадставіў Яраслаў Арлоў)

У 1940 годзе СССР акупіраваў Літву, прыйшлося зноў збірацца ў дарогу. Каменец-Літоўская ешыва выправілася ў Маскву, адтуль праз Сібір у Манголію, Кітай, а далей у ЗША. Тут яны падзяліліся і частка выправілася ў Ізраіль (Іерусалім). У Нью-Ёрку ешыва таксама падзялілася на дзве часткі (адна была на Манхэтане, другая – у Брукліне). Але самая вядомая Каменец-Літоўская ешыва апынулася ў Іерусаліме, новы будынак якой быў пабудаваны ў наш час на ахвяраванні.

Каменецкая иешива в Иерусалиме. Наши дни.
Камянецкая ешыва ў Іерусаліме
Надпись на стене Kamenitz Yeshiva of Jerusalem
Надпіс на сцяне Kamenitz Yeshiva of Jerusalem

Пасля ешывы – камянецкі Дом культуры

А што ж з будынкам у Каменцы? Як і вырашана ў той час: “мы наш, мы новы свет пабудуем” – тут быў зроблены Дом культуры з залай для канцэртаў, сходаў і іншых святочных мерапрыемстваў, кінатэатрам і бібліятэкай. Перыядычна будынак мяняў сваё знешняе аблічча, пакуль у сярэдзіне 80-х не перажыў кардынальную перабудову: да будынка ешывы прыбудавалі сучасную канцэртную залу на 400 глядзельных месцаў.

Дом культуры
Дом культуры
Дом культуры, 1978 год
Дом культуры, 1978 год
Дом культуры, 2008 год
Дом культуры, 2008 год
Каменецкий Дом культуры, 2018 год
Камянецкі Дом культуры, 2018 год

У 90-х гадах мінулага стагоддзя ў ДК арганізоўваў культурнае жыццё Сяргей Сухамлін. “Дзеці падзямелля”, ой, прабачце, студыя эстраднай песні “Музычны падвал” – яго рук справа. Ён ужо даўно “атабарыўся” ў Мінску, піша песні, складае хіты і рыхтуе таленты для Еўрабачання, але след у памяці пакінуў шмат у каго. А наогул другое жыццё былога будынка ешывы ў выглядзе Дома культуры вартае свайго летапісца.

Сергей Сухомлин, 1990 год
Сяргей Сухамлін, 1990 год

Не варта праходзіць міма сквера. Згадаю пакуль толькі два, самыя важныя, факты. На фатаграфіях ніжэй вы бачыце ўпрыгажэнні ўздоўж вуліцы Брэсцкай і ўздоўж алеі, якая вядзе да Дома культуры.

Вывеска вдоль улицы Брестской, 1967 год
Шыльда ўздоўж вуліцы Брэсцкай, 1967 год
Плакат вдоль сквера, 1967 год
Плакат уздоўж сквера, 1967 год
Вдоль улицы Брестской, 1985 год
Уздоўж вуліцы Брэсцкай, 1985 год
Аллея к Дому культуры, 1985 год
Аллея к Дому культуры, 1985 год
Аллея к Дому культуры, 1985 год
Алея да Дома культуры, 1985 год

Дык вось, у 1985 годзе ўраджэнец Каменца Анатоль Туркоў стаў пераможцам Усесаюзнага (гэта азначае, сярод усіх 15 рэспублік былога СССР) конкурсу па афармленні раённых цэнтраў да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мастацкімі кампазіцыямі гэтай тэматыкі быў упрыгожаны не толькі сквер каля Дома культуры, але і ўвесь горад.

А яшчэ цэнтрам прыцягнення ўсёй камянецкай моладзі быў т. зв. «танцплятц» – танцавальная пляцоўка на адкрытым паветры ў форме круга дыяметрам каля 25 метраў, акружаная высокім глухім драўляным плотам (які зусім не перашкаджаў “пацанве” прабірацца ўнутр). Унутры па перыметры размяшчаліся крамы і крытая эстрада для музыкантаў. Платны ўваход кантралявалі строгія бабусі.

Справа от ДК в зарослях можно разглядеть забор танцплятца, 1971 год
Справа ад ДК ў зарасніках можна разглядзець плот танцплятца, 1971 год

Жыццё на “танцплятцы” кіпела не толькі падчас музычных мерапрыемстваў. Варушняк там быў кожны пагодлівы адвячорак (напоі, якія разнявольваюць паводзіны і пашыраюць гарызонты свядомасці, бойкі, “дружынікі” – усё, як у прыстойных установах). Камянецкі маладзёжны “бамонд” “тусіў” у гэтым месцы, дэманструючы ўсе самыя модныя тэндэнцыі: штаны клёш са званочкамі і ланцугамі, кашулі ў пеўнях, прычоскі.

Юбчонки, клёш, причёски
Спаднічцы, клёш, прычоскі
Стильные пальтишки, 1978 год
Стылёвыя паліто, 1978 год
Всё внимание на воротники рубах, 1979 год
Уся ўвага – на каўняры кашуль, 1979 год

[wpedon id=”13624″ align=”center”]

Понравилось? Поделись!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *