Каменец, улица 40 лет БССР, вуліца 40 год БССР

Каменец. Вуліца 40 год БССР

У межваенны перыяд мела назву “Sądowa” (з польскага “Судовая”, бо ў будынку сучаснага Цэнтра пазашкольнага развіцця ў той час меcціўся суд), пасля вайны – Чырвонаармейская. І была гэтая вуліца вельмі кароткай. Continue reading “Каменец. Вуліца 40 год БССР”

Каменец, Вуліца Пагранічная, улица Пограничная

Каменец. Вуліца Пагранічная

Вуліца Беластоцкая, зараз вуліца Пагранічная (не Памежная і не Межавая). Некалі гэта быў маленькі кавалачак вялікага каралеўскага шляха з Вільні ў Кракаў. Яшчэ да 1939 года па ёй без аніякіх перашкод можна было паехаць у Беласток, каб набыць колькі бочак селядцоў на продаж ці патанчыць на вяселлі ў сваякоў. Потым паміж двума дзяржавамі зрабілі сапраўдную граніцу, а нашу вуліцу перайменавалі ў Пагранічную. І звычайнаму чалавеку па ёй папасці ў Польшчу стала немагчыма. Да пэўнага часу.

Continue reading “Каменец. Вуліца Пагранічная”

Вуліца Набярэжная, улица Набережная

Каменец. Вуліца Набярэжная

Вуліца Падрэчная, зараз Набярэжная. Пачнем шпацыр ад яе пачатку, дзе знаходзіцца безыменны сквер. Пойдзем па нязвыклай брукаванцы, таму абцасы не абуваць, бо далей дарога яшчэ горш. Continue reading “Каменец. Вуліца Набярэжная”