Старыя праваслаўна-каталіцкія могілкі ў Каменцы – гэта не проста месца памерлых людзей і мноства страшных крыжоў. Гэта ўзровень нашай культуры. І такі гэта наша гісторыя! Многія з людзей, што знайшлі тут спакой, унеслі важкі ўклад у духоўнае, культурнае, грамадскае і матэрыяльнае развіццё нашага Каменца. Пад надмагіллямі (ад выдатных скульптурных статуй і ўнікальных каваных крыжоў да “прымітываў” з чырвонымі зорачкамі) ляжыць прах свяшчэннікаў, дактароў, аптэкараў, багатых землеўладальнікаў, змагароў з пасляваеннымі бандытамі, байцоў “Арміі Краёвай”, удзельнікаў паўстання Каліноўскага і простых людзей. Дзесьці пахаваныя астанкі манахаў-барталамітаў… Дарэчы, нават на могілках аптымісты бачаць адны плюсы. А яшчэ (магчыма, многія забыліся) Вялікдзень мёртвых у нашых месцах быў у першую нядзелю пасля “Велыкдня”. Continue reading “Старыя праваслаўна-каталіцкія могілкі ў Каменцы”