Горка Кладуча

Горка “Кладуча” – месца першай царквы ў Каменцы

Да грандыёзнай забудовы-перабудовы вуліцы Брэсцкай у 1960-х гадах у месцы, дзе стаяць “хрушчоўкі” №№13 і 15, была вельмі высокая горка. На старых мапах бачна, што адзін яе схіл падыходзіў да вуліцы Брэсцкай.

Горка Кладуча

Тут рос фруктовы сад Аляксандра Мушыца, паважанага і інтэлігентнага камянчаніна, работніка банка і пазыковай касы горада (адгэтуль яшчэ адна назва гэтага ўзвышша – “Мухіна горка”, і выраз “Пайсці ў затыр да Мухі” – украсці ўсялякага смакоцця з саду). А даваенныя студэнты ешывы дазвалялі сабе валяцца на паўднёвым схіле і выграваць бакі, прадпрымаючы адчайныя спробы згрызці граніт навукі. Зараз гэта горка “Кладуча”, а ў дакуменце XVI стагоддзя яна згаданая, як “Кладучая гара”.

На зданем плане вершина горки, 1950-е годы
На заднім плане – вяршыня горкі, 1950-я гады
Александр Иванович Мушиц
Аляксандр Іванавіч Мушыц

Што азначае гэта назва? Ва ўсіх магчымых слоўніках я такога слова не сустрэў. Ёсць версія, што з украінскага яно перакладаецца, як “могілкі”. Але калі пагартаць слоўнічак, то мы даведаемся, што слова “могілкі” пішацца, як “кладовище”… Магчыма “Кладуча” – гэта дзеепрыслоўе ад слова класці? Гара, на якую нешта клалі? Магчыма, гэта было месца паганскага капішча, на якое прыносілі і клалі ахвяру? Працягваю шукаць адказ на гэта пытанне.

Горка горкай, а вось для чаго на ёй цяпер стаіць праваслаўны крыж? З вуха на вуха са старажытных сівых гадоў камянчане перадаюць звесткі пра тое, што тут стаяла першая праваслаўная Благавешчанская царква! І пабудаваў яе князь Уладзімір Васількавіч у той жа час, калі ўзводзілася наша вежа.

Памятный крест на бывшей горке Кладуче, 2019 год
Памятны крыж на былой горцы “Кладучы”, 2019 год

Князь Уладзімір упрыгожыў царкву абразамі залатымі, і скаваў сярэбраны посуд службовы, і паклаў у ёй Евангелле апракас, акаванае серабром, і апостал апракас, і парамійнік, і Саборнік бацькі свайго, і крыж узвіжальны ўклаў.

Далейшая гісторыя княжацкай царквы звязана з паданнем, нібыта:

“татары напалі на Каменец у ноч на Вялікдзень, калі ў Благавешчанскай царкве, напоўненай народам, ішла вялікая Божая служба. Каб татары не маглі здзекавацца са святой царквы, яна па волі Божай схавалася ў зямлю разам з народам, які маліўся ў ёй, і такім чынам схавалася ад вачэй бязбожнікаў. Кажуць, што штогод падчас Велікоднай ютрані, калі ў царкве спяваюць “Хрыстос уваскрос”, набожныя людзі чуюць, прыклаўшы вуха да “Кладучы”, цудоўны звон княжых сярэбраных званоў, бо ў гэты час і там, у зямлі, у Благавешчанскай царкве ідзе Божая служба, спяваюць “Хрыстос уваскрос” і звоняць у званы”.

Святар Леў Паеўскі ў сваёй кнізе мяркуе, што царква згарэла падчас нападзення крыжакоў у 1378 годзе. Таксама ён паказвае, што ў 1654 годзе землі скасаванай Благавешчанскай царквы былі падзеленыя паміж астатнімі трыма царквамі Каменца. А ўжо ў 1770 годзе горка стала належыць гораду, за што святары, якія ёю карысталіся, плацілі падатак.

Як і заведзена паводле хрысціянскіх традыцый, вакол царквы заўсёды быў пагост. І нават пасля спынення існавання Благавешчанскай царквы людзей працягвалі тут хаваць. Бліжэй да цяперашняга Дома культуры на схіле “Кладучы” ў сярэдзіне XIX стагоддзя стаяла паўразбураная драўляная капліца, у якой яшчэ захоўваліся рэшткі царкоўнага начыння. У куце капліцы з-пад зямлі віднеліся часткі драўлянай труны з рэшткамі чалавека.

Будаўніцтва ў горадзе было заўсёды, таму па перыметры горкі праводзілася здабыча пяску. Нікога не хвалявала, што гэта быў пагост са старажытнымі пахаваннямі.

У памяць аб святым месцы тут заўсёды стаяў велізарны драўляны крыж, які блішчаў ад упрыгожванняў, зробленых з фольгі і бляхі.

У 1863 годзе мясцовы настаяцель праваслаўнай царквы даў дазвол яўрэю Лейзару Млынару (напэўна, гэта не прозвішча, а “мянушка”, атрыманая ад мяшчан) пабудаваць на горцы два драўляныя ветракі. З гэтай нагоды прапаную вашай увазе адзін патэтычны тэкст з “высокім шцілем”, напісаны (або перапісаны) у 1910 годзе Іванам Філосафавым:

“І з таго часу на месцы, адкуль упершыню заззяла святло Хрыстовага вучэння, азараючы навакольную дзікую краіну святлом міру, любові і праўды, бессэнсоўна замахалі крыламі два яўрэйскія млыны, нібыта дражнячы адзін аднаго, і загрукаталі па магілах нябожчыкаў колы вазоў, і толькі пасярэдзіне пагорка, дзе стаяла Благавешчанская царква, паміж двума млынамі застаўся, як верны вартавы, драўляны крыж, – страціўшы свае ўпрыгажэнні з фольгі і схіляючыся на бок, ён быццам казаў млынам: сюды то вы не падыходзіце, тут месца святое, тут стаяў трон, на якім прыносілася Богу бяскроўная ахвяра, адсюль узносіліся да нябёсаў малітвы за бліжняга і ворагаў, за жывых і памерлых, задавольвайцеся тым, што вам дазволена таптаць магілы памерлых, што мірна спачываюць”.

Украінскі банкір Г. Міраненка, які жыў у Каменцы ў 1930-34 гадах, пакінуў пасля сябе ўспаміны аб нашым горадзе – нататку “Княжы горад Камянець на Полісі” ў часопісе “Літопис Волині”. У ёй ён вельмі жыва апісаў стан горкі “Кладучы”.

На фоне бачна горка Кладуча, а на яе вяршыні - крыж. 1942 год
На фоне бачна горка Кладуча, а на яе вяршыні – крыж. 1942 год

Усімі праўдамі і няпраўдамі прысвойвалі і разбазарвалі былую царкоўную зямлю. Горка “Кладуча” з поўдня пастаянна падкопвалася Гершкам Шастаковічам (Шастакоўскім), уладальнікам маслабойні, механічнага млына і нават электрастанцыі, якія знаходзіліся тут жа. Г. Міраненка часта бываў на гэтай зялёнай горцы з высокім памятным крыжам і не без жалю назіраў, як “бесперапынна яе знішчаюць бессаромныя заграбучыя суседзі”. Ён звяртаў на гэта ўвагу мясцовага праваслаўнага свяшчэнніка, але ў адказ было толькі: “нічога вечнага, братка, няма… судзіцца з імі не будзем”. У мясцовых улад рэакцыя была дакладна такая ж.

Атрыманне алею з ільну на маслабойні, якая знаходзілася на паўднёвым схіле “Кладучы”
Атрыманне алею з ільну на маслабойні, якая знаходзілася на паўднёвым схіле “Кладучы”

Пясок з горкі актыўна расцягвалі на гаспадарчыя патрэбы, пры гэтым знішчаючы велізарны культурны пласт XIII-XVII стагоддзяў. Цімафей Рабчук з вёскі Ступічава ўспомніў эпізод з пачатку свайго працоўнага жыцця. Падчас будаўніцтва будынка райкама КПБ (цяпер раённы аддзел адукацыі) вырашылі завозіць пясок з горкі. Як толькі першая машына разам з пяском выгрузіла мноства чалавечых рэшткаў, ад гэтай задумы адмовіліся. Неўзабаве было прынята рашэнне выкарыстаць гэты пясок для засыпання гарадскога сметніка, што знаходзіўся побач з месцам будучай 2-й школы. Пазней на месцы гэтай звалкі вырас шматпавярховы дом, які ў наш час сцягнуты металічнымі тросамі, каб пазбегнуць яго разбурэння. У 1960-х гадах горка была разбурана грунтоўна, пабудаваны новыя дамы і дроўні. Для заняткаў “аграфітнэсам” на ўсходнім схіле людзі зладзілі градкі.

Восточный склон горки, распаханный под огороды
Усходні схіл горкі, разараны пад агароды

Увосень 2009 года на самай высокай ацалелай частцы горкі быў узведзены памятны жалезны крыж. І вядома ж, варта тут размясціць невялічкую шыльду з гістарычнай даведкай.

Установка креста, 2009 год
Устаноўка крыжа, 2009 год

Заўвагі:

Апракас – разнавіднасць Евангелля або апостала, у якой тэкст арганізаваны па календары згодна з тыднёвымі царкоўнымі чытаннямі, пачынаючы з Велікоднага тыдня.

Парэмійнік – богаслужбовая кніга.

Понравилось? Поделись!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *