Каменец, улица 40 лет БССР, вуліца 40 год БССР

Каменец. Вуліца 40 год БССР

У межваенны перыяд мела назву “Sądowa” (з польскага “Судовая”, бо ў будынку сучаснага Цэнтра пазашкольнага развіцця ў той час меcціўся суд), пасля вайны – Чырвонаармейская. І была гэтая вуліца вельмі кароткай.

Каменец. Вуліца 40 год БССР

Яна цягнулася ад скрыжавання з Касцёльнай (Савецкай) да суда. У 1959 годзе згодна з праектам планіроўкі горада пачалася забудова яе другой часткі – ад былога суда да вуліцы Брэсцкай – якраз на тым месцы, дзе быў гарадскі спартовы стадыён.

Былы гарадскі стадыён, па левую руку белы будынак - сучасны касцёл. Бывший городской стадион, слева белое здание - современный костёл.
Былы гарадскі стадыён, па левую руку белы будынак – сучасны касцёл
Выгляд вуліцы 40 год БССР ад вуліцы Брэсцкай. Вид улицы 40 лет БССР от улицы Брестской.
Выгляд новай вуліцы 40 год БССР ад вуліцы Брэсцкай, 1966 год
Добраўпарадкаванне і азеляненне вуліцы ад паварота ў бок Брэсцкай. Благоустройство и озеленение улицы от поворота в сторону Брестской
Добраўпарадкаванне і азеляненне вуліцы ад паварота блізу дома №12 ў бок Брэсцкай, 1968 год

Першы дом пачалі будаваць у 1958 годзе, толькі дакладна не ведаю – ці №12 ці №16…

Дом №16 адрозніваецца ад ўсіх і вонкава і ўнутры – “сталінка” для працаўнікоў камянецкай бальніцы (адзін пад’езд, столі 3 метра ў вышыню). Іншыя дамы таксама “сталінкі”, але ўжо барачнага тыпу: непрывабны выгляд, драўляныя перакрыцці паміж паверхамі, без сутарэнняў, аніякіх выгод акрамя святла (вада з калонкі на вуліцы, прыбіральня на двары), ацяпленне – звычайная печ на дровах і брыкеце з торфа, якія захоўваліся ў цагляных дрывотнях на двары.

Ёсць яшчэ і адзіная на вуліцы “хрушчоўка”, якую пабудавалі для чыноўнікаў з райкама партыі – дом №12. У ім ужо з’явіліся ўсе выгоды: санвузел, трохі большыя пакоі, балконы, калі пабудавалі кацельную для дзіцячага садка, то ў кватэры правялі паравое ацяпленне.

Дом №12 - "хрушчоўка". Дом №12 - "хрущовка".
Дом №12 – “хрушчоўка”

Але самы незвычайны і самы новы дом на вуліцы – гэта №8, які пабудавалі ў 1981 годзе для супрацоўнікаў упраўлення сельскай гаспадаркі Камянецкага райвыканкама.

Дом "сарака пакутнікаў". Дом "сорока мученников".
Дом “сарака пакутнікаў”, 2023 год

Самі жыхары назвалі яго “домам сарака пакутнікаў” (па колькасці супрацоўнікаў), але ж чым такім яны пакутавалі? Падобнага дома ў горадзе больш няма: незвычайнае размяшчэнне кватэрных пляцовак у шахматным парадку; цікавае аздабленне цокаля рознакаляровымі аскепкамі керамічнай пліткі ў выглядзе надпісаў і малюнкаў; а ў сутарэннях – падземны нулявы паверх для бамбасховішча з радыёактыўнай і хімічнай абаронай для работнікаў будынка насупраць праз дарогу. Што яшчэ?

Выявы з пліткі на цокале дома. Изображения из колотой плитки на цоколе дома.
Выявы з пліткі на цокале дома, 2019

У 1990-х на гэтай вуліцы існавала адна з першых камерцыйных крам у Каменцы “Віта” – рэшткі шыльды дагэтуль вісяць на стаўбе.

Рэшткі "Віты". Остатки "Виты"
Рэшткі “Віты”, 2018 год

А яшчэ на гэтай вуліцы расло шмат экзатычных для нашай мясцовасці дрэў салодкай шаўкавіцы – зараз ніводнага не засталося.

Плод шаўкавіцы, што расла на вуліцы. Плод шелковицы, которая росла на улице.
Плод шаўкавіцы, што расла на вуліцы, 2008 год
Выезд у бок вуліцы Брэсцкай. Выезд в сторону улицы Брестской
Выезд у бок вуліцы Брэсцкай, 2009 год

Як дапамагчы праекту? Чытайце тут.

Понравилось? Поделись!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *