Памятник жертвам Катастрофы (Холокост, Шоа) в Каменце, Помнік ахвярам Катастрофы (Халакост, Шоа) ў Каменцы

Помнік ахвярам Катастрофы (Халакост, Шоа) ў Каменцы

Спыніўшыся ля помніка ахвярам Катастрофы, дазволю сабе акцэнтаваць вашу ўвагу на факце знішчэння карэннага насельніцтва Каменца. Крыху больш за 90 працэнтаў насельніцтва горада складалі яўрэі. Мы са сваімі менш чым 10 працэнтамі былі, як бледны цень. Дарэчы, практычна ўсе даваенныя будынкі, што эксплуатуюцца і сёння, раней належалі яўрэям.

Помнік ахвярам Катастрофы (Халакост, Шоа) ў Каменцы

Такім чынам, Катастрофа, альбо Халакост (са старагрэчаскай – усёспаленне), а карэктней усё ж такі ўжываць слова Шоа (з іўрыта – бедства, катастрофа), – палітыка нямецкіх нацыстаў, што прадугледжвала планамернае знішчэнне яўрэйскага этнасу. У Каменцы расстрэлы яўрэяў пачаліся ў першы ж дзень вайны. Цікава пачытаць акт надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Камянецкага раёна. Адэліна Грушэўская паказала, што 22 чэрвеня паблізу яе кватэры было расстраляна сем чалавек.

Андрэй Патока паведаміў, што:

…у ліпені 1941 года ў Каменец было забрана 108 мужчын з мясцовага насельніцтва, якія былі вывезеныя ў аўтамашынах на мурынскія палі (урочышча “Равец”), што за два кіламетры ад Каменца па Брэсцкай шашы. Там іх расстралялі.

Дикая грушка в том самом урочище Ровец
Дзічка ва ўрочышчы “Равец”, 2009 год

Восенню 1941 года ўсе яўрэйскае насельніцтва горада было вывезена ў Пружаны. Аднак праз некалькі тыдняў людзі вярнуліся ў Каменец. І былі неадкладна расселены ў двух гета (малым і вялікім), якія крыху пазней аб’ядналі: частку горада паміж вуліцамі Набярэжнай і Чкалава абгарадзілі плотам з калючым дротам вышынёй 2,6 метра, усялякія зносіны з астатнім горадам былі забароненыя. Вялікая цесната людзей на маленькай плошчы, толькі адзін калодзеж на ўсіх, голад і антысанітарыя…

Уцёкі з гета

Былі выпадкі ўцёкаў. Вялікая група яўрэяў здзейсніла ўцёкі, але, бачачы безвыходнасць свайго становішча, з дапамогай юдэнрата вярнулася назад. Здзейсніў ўцёкі яўрэй Піня. Падчас аблавы схаваўся на тэрыторыі старой цагельні побач з Вялікімі Мурынамі, але солтыс вёскі выдаў яго немцам. Збег знакаміты мясцовы доктар Ноахім Гольберг са сваёй сям’ёй. Доўга хаваліся ў ваколіцах вёскі Дзмітровічы, пакуль іх не выдаў паліцай.

Юзаф Голях са сваім таварышам і жанчынай па прозвішчы Казлоўская дапамог збегчы Доры Гальперн. Сякерай зрабілі ход у плоце, выцягнулі з гета, Казлоўская накінула посцілку і адвяла на гарышча свайго дома. Затым Дору пераапранулі ў сялянскую вопратку і адвялі ў дом Іосіфа Грыгарэўскага. Дора была настолькі напалоханая, што хацела вярнуцца назад у гета. Але ўвечары Мікалай Жук забраў яе да сябе на хутар. Да восені яна хавалася ў ёўні і пасля ліквідацыі гета яе прывезлі ў Каменец, дзе схавалі ў паліцая, які ў некаторай ступені спрыяў уцёкам Доры.

Яшчэ шмат месцаў змяніла Дора ў Каменцы пад носам у немцаў, кожную секунду баючыся за сваё жыццё, пакуль не прыйшло лета 1944 года. Людзі сталі пагаворваць, што перад адступленнем немцы спаляць Каменец. Прыйшлося ў чарговы раз схавацца, на гэты раз у сястры Мікалая Жука ў вёсцы Вугляны. Яна змясціла яе ў бульбяным склепе. У волкасці і цемры прыйшлося ляжаць ёй, сагнуўшыся, але гэта працягвалася нядоўга. Быў момант, калі Дора зайшла на кухню, а ў дом уварваліся акупанты. На яе не звярнулі ўвагі: шукалі савецкіх разведчыкаў. Не знайшоўшы іх, сышлі. Гэта былі апошнія немцы. Амаль на карачках яна дабралася ў Каменец, каб убачыць тут пустэчу і бязлюддзе. Гісторыю сваіх пакут Дора Гальперн апісала ў “Кнізе памяці пра Камянец-Літоўск, Замасты і калоніі”, а Г.С. Мусевіч з усімі падрабязнасцямі апублікаваў яе ўспаміны ў сваёй вядомай кнізе пра лёс яўрэяў на Камянеччыне.

За 10 минут до открытия, 2009 год
За дзесяць хвілін да адкрыцця, 2009 год
Выступает Леонид Менделевич Левин, автор мемориального знака, 2009 год
На адкрыцці помніка выступаў архітэктар Леанід Левін, адзін з аўтараў мемарыяльнага комплекса ў Хатыні, 2009 год

Чаму маладыя хлопцы вырашылі выратаваць яўрэйскую дзяўчыну? Галоўным героем гэтай эпапеі быў таксама Уладзімір Грыгарэўскі, які быў неабыякавы да прыгажуні Доры. З яго падачы былі здзейснены ўцёкі, ён арганізоўваў месцы для схованкі. Пазней Дора і Уладзімір сустрэліся ў Польшчы, жылі разам, але чамусьці разышліся. Дора пераехала ў Аргенціну і там памерла.

Знішчэнне гета

Далей. У акце Камісіі па расследаванні нямецка-фашысцкіх злачынстваў па Камянецкім пасялковым савеце напісана, што восенню 1942 года яўрэйскае насельніцтва, якое пражывае ў мястэчку Каменец, выгналі ў кірунку мястэчка Высокае (там гета ўжо абязлюдзела).

Польскі мастак Юзаф Харытон, які жыў у той час у Высокім, стаў сведкам знішчэння Высокаўскага гета. Пра гэта ён пакінуў свае ўспаміны і накіды на хуткую руку.

Юзеф Харитон
Знішчэнне Высокаўскага гета. Замалёўкі відавочцы Юзафа Харытона. Узята з сайта www.nawschodzie.pl

Юзеф Харитон
Юзеф Харитон
Юзеф Харитон
Юзеф Харитон
Паводле яго слоў, усіх жыхароў гета падзялілі на тры часткі. Раніцай у канцы студзеня 1942 года самых моцных і здаровых мужчын вывелі пад выглядам работ у лесе. Пры выхадзе з горада раптоўна, як з-пад зямлі, яны былі акружаны ўзброеным атрадам пешых і конных, якія пагналі іх пад ударамі нагаек ў бок чыгуначнай станцыі. Праз два дні вывелі другую частку ў тым жа накірунку. Апошняя, трэцяя частка яўрэяў, складалася з старых, хворых, жанчын, дзяўчат і дзяцей, якіх везлі на падводах, як дровы. Юзаф, хаваючыся, пайшоў да станцыі і ўбачыў жудасную карціну пагрузкі людзей у вагоны. Яўрэяў гналі, нібы жывёлу на бойню, білі, цяснілі коньмі. Няшчасныя траплялі ў таварныя вагоны літаральна па галовах адзін аднаго, раздзіраючы вопратку і губляючы абутак. Закрытыя наглуха вагоны лакаматыў пацягнуў у вядомым кірунку “Nach Treblinka”.

У кнізе “Народ, які жыў сярод нас” Г.С. Мусевіч прыводзіць успаміны жыхара вёскі Камароўшчына Васіля Трайчука. Яму давялося везці на падводзе камянецкіх яўрэяў у Высокае. У пачатку лістапада 1942 года ў горад прыехалі паліцаі і зондэркаманды. Яўрэяў-мужчын выганялі з гета на плошчу “Рынак” і строілі ў калону. Жанчын, старых і дзяцей з рэчамі пасадзілі на падводы. Мужчын пагналі пешшу (па баках ішлі ахоўнікі) па маршруце: Каменец-Замасты-Войская-Баршчэва-Мураўчыцы-Даўбнёва-Высокае. Па дарозе расстрэльвалі тых, хто адставаў. А далей лагеры смерці…

Потомки Хаима Горфинкеля, приехавшие из Канады, читают Азкару
Нашчадкі Хаіма Гарфінкеля, якія прыехалі з Канады, чытаюць Азкару

Тыя, хто выжыў

Пасля вывазу яўрэяў з Каменца калючы дрот вакол гета быў зняты. Частку дамоў перанеслі ў іншыя месцы, старыя прадалі на дровы, у пакінутых пасяліліся людзі з пушчанскіх вёсак, якіх немцы выселілі ў жніўні 1941 года, а вёскі спалілі. Марадзёраў, якія шукалі яўрэйскія «багацці», расстрэльвалі на месцы.

Перажыць пекла Шоа змаглі толькі два камянецкіх яўрэі: Дора Гальперн і Лявон Гедалья Гольдрынг.

Зимой, 2010 года
Узімку, 2010 года

P.S.: Улетку 2021 года ва ўрочышчы “Равец” пачаліся пошукавыя работы. Цягнуліся тры тыдні, але аказаліся безвыніковымі, пакуль прыпынены.

Раскопки в урочище Равец, 2021 год
Раскопкі ва ўрочышчы “Равец”, 2021 год

[wpedon id=”13624″ align=”center”]

Понравилось? Поделись!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *