А вы ведаеце, што ў нас быў свой Белы дом? Так-так, быў! У той час, калі нумарацыі будынкаў у прынцыпе яшчэ не існавала, кожны дом меў сваё імя. Дзякуючы чалавечай памяці дом Уладзіміра Уласюка захаваў сваё імя і цяпер яго можна агучыць ва ўвесь Інтэрнэт – “Белы дом”.
Са слоў гаспадара, а ён спасылаецца на словы аднаго мясцовага карэннага дзядка, домік быў пабудаваны ў 1900 годзе. Адзін час тут размяшчалася карчма, пазней тут атабарыўся гандляр соллю: унізе крама-склад, на другім паверсе жылыя памяшканні.
Пасля вайны памяшканні займалі адміністрацыі «Белсаюздруку» (1 паверх) і раённага вузла паштовай сувязі (2 паверх). Пазней гэты дом паўстаў у выглядзе службовага жылля для работнікаў цікавай установы “Рамбыттэхніка” (любілі ў тыя часы прыдумляць дурныя абрэвіятуры). З 1985 года ў гэты дом пераехаў жыць Уладзімір Уласюк.
І вось з-за спіны падкрадваюцца 90-я гады. “Рамбыттэхніка” знікае з твару зямлі, узнікае пытанне аб высяленні маладой мнагадзетнай (на той момант 3-е дзяцей) сям’і з занятых імі “квадратаў” у нікуды. Аднак у той самы момант нейкія кармічныя сілы здзейснілі цуд: дом дазволілі прыватызаваць і нават за чэкі “Жыллё” – нарэшце гэты дом набыў зноў сапраўднага гаспадара!
Першы крок па акультурванні не прымусіў сябе чакаць – старую, патрапаную часам і безгаспадарчасцю вонкавую тынкоўку – прэч са сцен, на яе месца – новую і пабяліць беласнежнай яркай фарбай. Шык? Шык! Мясцовы дзядок – «вечны дзед» – падышоў, пацмокаў языком і гаворыць: «Абрашка (выдуманае імя гаспадара-яўрэя, – заўв. аўтара) у труне прапелерам круціцца ад радасці, што яго дом нарэшце-такі пачалі рамантаваць”.
А далей – болей. Вы і самі гэта бачыце, а калі што – фатаграфіі вам у дапамогу.













На вуліцы Набярэжнай, акурат на павароце да ваенкамата (калі ісці з боку вуліцы Піўненкі), стаіць сапраўды такі ж самы дом-блізнюк. Знаходзіцца ён у самай безадказнай камунальнай уласнасці, таму і прызнаны непрыдатным да далейшай эксплуатацыі і «повинным смерти», г. зн. знясуць яго ў найбліжэйшай будучыні.

[wpedon id=”13624″ align=”center”]
Понравилось? Поделись!