Дом Уладзіміра Уласюка

А вы ведаеце, што ў нас быў свой Белы дом? Так-так, быў! У той час, калі нумарацыі будынкаў у прынцыпе яшчэ не існавала, кожны дом меў сваё імя. Дзякуючы чалавечай памяці дом Уладзіміра Уласюка захаваў сваё імя і цяпер яго можна агучыць ва ўвесь Інтэрнэт – “Белы дом”.

Са слоў гаспадара, а ён спасылаецца на словы аднаго мясцовага карэннага дзядка, домік быў пабудаваны ў 1900 годзе. Адзін час тут размяшчалася карчма, пазней тут атабарыўся гандляр соллю: унізе крама-склад, на другім паверсе жылыя памяшканні.

Пасля вайны памяшканні займалі адміністрацыі «Белсаюздруку» (1 паверх) і раённага вузла паштовай сувязі (2 паверх). Пазней гэты дом паўстаў у выглядзе службовага жылля для работнікаў цікавай установы “Рамбыттэхніка” (любілі ў тыя часы прыдумляць дурныя абрэвіятуры). З 1985 года ў гэты дом пераехаў жыць Уладзімір Уласюк.

І вось з-за спіны падкрадваюцца 90-я гады. “Рамбыттэхніка” знікае з твару зямлі, узнікае пытанне аб высяленні маладой мнагадзетнай (на той момант 3-е дзяцей) сям’і з занятых імі “квадратаў” у нікуды. Аднак у той самы момант нейкія кармічныя сілы здзейснілі цуд: дом дазволілі прыватызаваць і нават за чэкі “Жыллё” – нарэшце гэты дом набыў зноў сапраўднага гаспадара!

Першы крок па акультурванні не прымусіў сябе чакаць – старую, патрапаную часам і безгаспадарчасцю вонкавую тынкоўку – прэч са сцен, на яе месца – новую і пабяліць беласнежнай яркай фарбай. Шык? Шык! Мясцовы дзядок – «вечны дзед» – падышоў, пацмокаў языком і гаворыць: «Абрашка (выдуманае імя гаспадара-яўрэя, – заўв. аўтара) у труне прапелерам круціцца ад радасці, што яго дом нарэшце-такі пачалі рамантаваць”.

А далей – болей. Вы і самі гэта бачыце, а калі што – фатаграфіі вам у дапамогу.

Першая фатаграфія з гэтым хаткай, зробленая паміж 1912 і 1914 гадамі. Стрэлка справа паказвае на будаўнічыя рыштаванні царквы. З архіва Марыі Янішэўскай
Першая фатаграфія з гэтым хаткай, зробленая паміж 1912 і 1914 гадамі. Стрэлка справа паказвае на будаўнічыя рыштаванні царквы. З архіва Марыі Янішэўскай
Дом паказаны стрэлкай, 1924 год. З архіва Кацярыны Янчук
Дом паказаны стрэлкай, 1924 год. З архіва Кацярыны Янчук
Домік на фатаграфіі 1932 года. З архіва Jenni Buch (Аўстралія)
Домік на фатаграфіі 1932 года. З архіва Jenni Buch (Аўстралія)
Белы, як вежа, у 1957 годзе. Бачныя архітэктурная прыгажосць, два ўваходы і рэкламная шыльда. З архіва Іны Шацілы, 30-я гады ХХ стагоддзя
Белы, як вежа, у 1957 годзе. Бачныя архітэктурная прыгажосць, два ўваходы і рэкламная шыльда. З архіва Іны Шацілы, 30-я гады ХХ стагоддзя
Фатаграфія на шкле (так і хочацца сказаць – амбратыпія, але стрымаюся), 30-я гады ХХ стагоддзя. Дом паказаны стрэлачкай
Фатаграфія на шкле (так і хочацца сказаць – амбратыпія, але стрымаюся), 30-я гады ХХ стагоддзя. Дом паказаны стрэлачкай
Белы дом, 60-я гады ХХ стагоддзя. Шукаю гаспадара гэтай фатаграфіі
Белы дом, 60-я гады ХХ стагоддзя. Шукаю гаспадара гэтай фатаграфіі
Агульны выгляд хаткі выклікае жаласлівыя пачуцці, 1988 год. З негатываў Георгія Грушэўскага
Агульны выгляд хаткі выклікае жаласлівыя пачуцці, 1988 год. З негатываў Георгія Грушэўскага
2008 год. Из архива Андрея Осташени
2008 год. З архіва Андрэя Асташэні
Белы дом у 2009 годзе. З архіва Андрэя Асташэні
Белы дом у 2009 годзе. З архіва Андрэя Асташэні
Мяняецца, 2010 год. З архіва Андрэя Асташэні
Мяняецца, 2010 год. З архіва Андрэя Асташэні
Паўпрофіль, 2011 год. З архіва Андрэя Асташэні
Паўпрофіль, 2011 год. З архіва Андрэя Асташэні
Фас, 2012 год. З архіва Андрэя Асташэні
Фас, 2012 год. З архіва Андрэя Асташэні
2018 год. З фотаархіва Андрэя Асташэні
2018 год. З фотаархіва Андрэя Асташэні

На вуліцы Набярэжнай, акурат на павароце да ваенкамата (калі ісці з боку вуліцы Піўненкі), стаіць сапраўды такі ж самы дом-блізнюк. Знаходзіцца ён у самай безадказнай камунальнай уласнасці, таму і прызнаны непрыдатным да далейшай эксплуатацыі і «повинным смерти», г. зн. знясуць яго ў найбліжэйшай будучыні.

Дом на вуліцы Набярэжнай
Дом на вуліцы Набярэжнай
Понравилось? Поделись!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.