З чаго пачынаецца Каменец?

Тэатр пачынаецца з вешалкі, а любы горад – з туалета! Усім вядома, што ўсмешка адсутнічае і погляд суровы, пакуль вас грызуць фізіялагічныя патрэбы. Які, да чарцей, Камянец з яго выдатнымі людзьмі, калі туалет зачынены на “перападлік” ці яго наогул няма.

Такім чынам, вы дасягнулі запаветнай мэты. Камянецкая вежа, ганарліва ўзвышаючыся, глядзіць на вас і бачыць у вашых вачах поўную абыякавасць. Неадкладна бяжыце направа! Маючы ледзь-ледзь беларускіх грошыкаў вы зможаце адасобіцца ў платным туалеце, падбадзёрыцца і зноў вярнуць усмешку на твары.

Аднак, можа паўстаць сітуацыя ледзь нечаканей. Калі ў вашай кішэні апынецца манета замежнай дзяржавы ці кашэль з “пенезямі” будзе згублены (таго горш, калі на руках будзе толькі пластыкавая картка), тады вам прыйдзецца зведаць зусім іншыя прыгоды ў туалеце злева ад вежы за будынкам гімназіі. Трымайцеся!

Понравилось? Поделись!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *