З 1 студзеня 2018 года замежныя грамадзяне змогуць патрапіць у Каменец без віз!

Кораценька з тут.бай:

Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей падаўжаецца да 10 дзён. Адпаведны ўказ №462 “Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян” Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 снежня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі. Так, для замежных турыстаў-наведвальнікаў Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” будзе дазволена знаходжанне на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны “Брэст” (Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці). Прапанаваны парадак распаўсюджваецца на грамадзян з 77 краін.

Понравилось? Поделись!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *