Пазнаёмся з сотняй птушак! Школа бёрдвочараў праводзіць набор у горадзе Камянцы!

З 20 лютага па 30 красакавіка грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) правядзе ў горадзе Камянцы Школу бёрдвочара – бясплатныя курсы, якія навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў, адукацыя і прафесія не маюць значэння.

Дзікая прырода побач з намі нават у гарадах. Мноства разнастайных птушак жыве ў парках, ля дамоў, напустках і ў хмызняках, на вадаёмах.

Ці вядома табе, што ў тваім горадзе жывуць два віды вераб’ёў? Ці можаш адрозніць узімку варону ад грака? Ці ведаеш, дзе адшукаць птушку года – шчыгела?

Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне і дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё. 

Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новых для сябе птушак. Палічы, колькі з 329 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі?

Што цябе чакае ў Школе?

У Школе бёрдвочара ты вывучыш больш за 100 відаў птушак і пачнеш заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выходных.

У Школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і як апранацца для бёрдвочынгу, як складаць маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі.

Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама вызначальнік.

Што ты дазнаешся пра сотню птушак?

  • як адрозніць самцоў ад самак, як выглядаюць маладыя птушкі, а як – дарослыя падчас гнездаванняі ў іншы час;
  • як адрозніць птушак па галасах;
  • дзе якіх птушак можна сустрэць;
  • чым харчуюцца розныя птушкі;
  • якія паводзіны і іншыя асаблівасці яны маюць.

Каб запісацца ў Школу бёрдвочара неабходна да 18 лютага (уключна) на электронную скрыню Peregrinus-@mail.ru даслаць ліст з Вашымі дадзенымі (Імя і Прозвішча; Ваш узрост; месца жыхарства; кантактныя тэлефоны, e-mail).

Выкладчык асабіста наладзіць сувязь з асобамі, якія своечасова дашлюць свае дадзеныя, растлумачыць умовы, перыядычнасць, даты, час і месца правядзення заняткаў (заняткі будуць праходзіць у г. Камянцы).

Спяшайся: колькасць месцаў абмежаваная!

Кантактная асоба (ён жа і Выкладчык Школы бёрдвочара) – Вадзім Пракапчук.

Кантактныя тэлефоны +375296795571 (Вэлком), +375297295571 (МТС); электронная пошта Peregrinus-@mail.ru

 

Вадзім Пракапчук

Школа бёрдвочара ладзіцца ў межах ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якую АПБ правядзе сёлета ў 10 раённых цэнтрах Гомельскай і Брэсцкай абласцей: Гомелі, Тураве, Мазыры, Брэсце, Кобрыне, Маларыце, Камянцы, Баранавічах, Бярозе, Пружанах.

Ініцыятыва рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Грамадская арганізацыя”Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ)— найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 года — нацыянальны партнёр глабальнайпрыродаахоўнай асацыяцыі “BirdLifeInternational”, у якую ўваходзяць арганізацыі са 113 краін. АПБ — гэта больш за 3000 сябраў, валанцёраў і прыхільнікаў, 120 школьных клубаў і 15мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможамзахавацьдзікуюпрыродунашайкраіны — далучайся і ты!

Кантактыарганізацыі: г. Мінск, вул. Парніковaя 11, офіс4.

(+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87

Понравилось? Поделись!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *