Самая кароткая гісторыя школы №2 горада Каменца

“Другая школа” – мясцовая назва дзяржаўнай установы адукацыі “Камянецкая сярэдняя школа №2 г.Каменца”. Да канца 60-х гадоў дзіцячае насельніцтва Каменца і ваколіц істотна павялічылася не толькі з-за росту нараджальнасці (як вы ведаеце “у СССР сэксу не было”), але і за кошт з’яўлення ваенных гарадкоў побач з вёскай Дварцы і ў месцы будучага пасёлка Прыазёрскі. Школа перапаўнялася.

Будаўніцтва

Першы коўш з зямлёй з будучага катлавана для падмурка быў узняты восенню 1972 года. Амаль два гады ўзводзілі будынак падвойнага прызначэння: для ўсіх – школа, для ваенна-прамысловага комплексу – бомбасховішча і часовы прыстанак для абяздоленых і параненых у выпадку пачатку паўнамаштабных баявых дзеянняў паміж “Усходам” і “Захадам”.

Будаўніцтва школы, 1973
Будаўніцтва школы, 1973

Галоўным падрадчыкам была будаўнічая арганізацыя ПМК-8 (брыгадзіры муляраў – Скалдзецкі Г. Г., Брэсцкі В. С., (на пераклад ініцыялаў паўплываюць імёны, а яіх не ведаю((( ) тынкоўшчыкаў – Вайцюховіч А., маляроў – Пратасевіч), прараб – Кавальчук В. П. У маі 1974 года да аддзелачных работ падключыўся студэнцкі будаўнічы атрад Пінскага тэхнікума механізацыі. Жнівень 1974 года стаў гарачым месяцам для ўсіх. Звязаныя адной мэтай настаўнікі, вучні і іх бацькі займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі і абсталяваннем класаў.

Амаль гатовая да ўрокаў, 1974 год
Яшчэ ледзь-ледзь, 1974 год
Аддзелачныя работы – поўным ходам, 1974 год
Аддзелачныя работы – поўным ходам, 1974 год

31 жніўня 1974 года камянчане сабраліся ля будынка новай школы на свята Першага званка і адкрыцця школы. Для такой падзеі абавязковыя ганаровыя госці: 1-ы сакратар раённага камітэта камуністычнай партыі Беларусі Мартысюк П. В., старшыня раённага Савета дэпутатаў працоўных Паборцаў В. Н., 1-ы сакратар раённага камітэта ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі Карапаценка С. Н., старшыня школьнага бацькоўскага камітэта Лепяшкевіч Г. В., прараб будаўніцтва Кавальчук В. П. Але ўся ўвага была прыкаваная да двух вучняў, якія далі першы званок у новай школе: Уладзімір Іванюковіч (10 “А”, у той час выпускны клас) і Аксана Пісарык (1 “А”).

Засяленне і асваенне (у главе шмат разоў згадваецца слова “першы” ў розных формах, падрыхтуйцеся)

1 верасня 1974 года пад чулым і мудрым наглядам 53 настаўнікаў за парты селі грызці граніт навукі 814 вучняў. Усім гэтым працэсам кіраваў першы дырэктар школы Георгій Пятровіч Дзмітрук.

Першы дырэктар Георгій Пятровіч Дзмітрук
Першы дырэктар Георгій Пятровіч Дзмітрук

Спатрэбілася некалькі гадоў, каб велізарная школьная тэрыторыя набыла абжыты выгляд. Шмат што для гэтага зрабіла настаўнік біялогіі Лідзія Васільеўна Жых, а намаганнямі настаўнікаў фізічнай культуры быў створаны школьны стадыён. У тыя ж гады былі пабудаваныя дзве вялікія цяпліцы, дзе практычна круглы год раслі кветкі, агародніна, расада.

Работа ў цяпліцы
Работа ў цяпліцы
Работа па добраўпарадкаванні ўчастка, 1976 год
Работа па добраўпарадкаванні ўчастка, 1976 год
Пад чулым кіраўніцтвам, 1976 год
Пад чулым кіраўніцтвам, 1976 год

У 1975 годзе школа зрабіла першы выпуск. Гэта былі хлопцы, якія правялі ў сценах школы ўсяго адзін год. 84 дзесяцікласнікі паспяхова здалі экзамены на атэстат сталасці. Ніна Адамчук – адзіная з іх – атрымала першы ў гэтай школе залаты медаль.

Выпускны фотаальбом, 1975 год
Выпускны фотаальбом, 1975 год
Першыя выпускнікі на ўручэнні атэстатаў у гарадскім Доме культуры, 1975 год
Першыя выпускнікі на ўручэнні атэстатаў у гарадскім Доме культуры, 1975 год
Першыя выпускнікі на ўручэнні атэстатаў у гарадскім Доме культуры, 1975 год
Першыя выпускнікі на ўручэнні атэстатаў у гарадскім Доме культуры, 1975 год
Першы дырэктар уручае першы залаты медаль Ніне Адамчук, 1975 год
Першы дырэктар уручае першы залаты медаль Ніне Адамчук, 1975 год

Школьная жыццё

А ў 1984 годзе ў жыццё пайшоў выпуск, які правучыўся ў школе поўныя 10 гадоў, гэта былі першакласнікі 1974 года. Сярод іх быў Міхаіл Міхайлавіч Макаед, які доўгі час працаваў у школе настаўнікам фізікі, адзін з заснавальнікаў турыстычнага руху сярод вучняў. Пад яго кіраўніцтвам вучні школы на працягу доўгага перыяду станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па турысцка-прыкладным мнагаборстве.

Міхаіл Макаед, 1983 год
Міхаіл Макаед, 1983 год

Школа заўсёды славілася сваімі педагогамі. У розныя гады працавалі тут тры заслужаныя настаўнікі БССР: Кацярына Малахаўна Андраюк, Ніна Канстанцінаўна Сідаровіч, Дзмітрый Рамановіч Дошчык.

Ніна Канстанцінаўна Сідаровіч са сваім апошнім класам, 1987 год
Ніна Канстанцінаўна Сідаровіч са сваім апошнім класам, 1987 год

У 70-80-х гадах група настаўнікаў была адзначана значком “Выдатнік асветы БССР”. Гэта – дырэктар школы Дзмітрук Георгій Пятровіч, настаўнікі пачатковых класаў Дацкевіч Раіса Якаўлеўна і Шляхто Марыя Фёдараўна, арганізатар пазакласнай і пазашкольнай работы Марчук Мая Канстанцінаўна, якія працавалі ў школе з самага пачатку яе існавання.

Многія настаўнікі школы былі такімі неардынарнымі людзьмі, што памяць пра іх адклалася глыбока ў падкорцы і перадаецца з вуснаў у вусны ў выглядзе легенд на працягу дзясяткаў гадоў. Вось толькі некаторыя з іх. Гэта неардынарны настаўнік фізікі і астраноміі, кумір і ўзор для пераймання многіх вучняў Георгій Георгіевіч Грушэўскі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Воўк Іван Андрэевіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры Дзмітрук Марыя Іларыёнаўна, настаўнік пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Фокін Аляксандр Паўлавіч. З першага дня адкрыцця школы і доўгі час настаўнікам фізічнай культуры працаваў Баранаў Віктар Іванавіч, цяпер яго справу працягваюць сын Баранаў Сяргей Віктаравіч і яго жонка, настаўнік рускай мовы і літаратуры Баранава Ларыса Віктараўна.

Георгій Георгіевіч Грушэўскі
Георгій Георгіевіч Грушэўскі
Віктар Іванавіч Баранаў, 1976 год
Віктар Іванавіч Баранаў, 1976 год

Асобна варта пагаварыць пра сапраўднага энтузіяста пошукавай працы Маю Канстанцінаўну Марчук, стараннямі якой у 1977 годзе быў заснаваны музей баявой і працоўнай славы «Памяць не маўчыць». У 1980 годзе яму было прысвоена званне “школьны музей”. Вучні 8 класаў правялі велізарную работу па зборы матэрыялаў аб 50-й гвардзейскай дывізіі, якая вызваляла Каменец і раён ад акупантаў у 1944 годзе.

Мая Канстанцінаўна Марчук у традыцыйным турпаходзе з вучнямі, 1975 год
Мая Канстанцінаўна Марчук у традыцыйным турпаходзе з вучнямі, 1975 год
Музей, 1979 год
Музей, 1979 год
Экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Каменца
Экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Каменца
Ветэраны, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне раёна, на экскурсіі ў школьным музеі
Ветэраны, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне раёна, на экскурсіі ў школьным музеі

У 1980 годзе школу ўзначаліў Міхаіл Канстанцінавіч Саевіч, граматны педагог і кіраўнік, выдатнік асветы. У тыя гады школа дасягнула выдатных спартыўных вынікаў: дзевяць гадоў першынствавала ў раённай алімпіядзе, была паказальнай у Брэсцкай вобласці па фізкультуры. У 1986 годзе школа прымала ўдзельнікаў Усесаюзнага семінара па фізічным выхаванні.

Лінейку адкрывае новы дырэктар Міхаіл Канстанцінавіч Саевіч, 1980 год
Лінейку адкрывае новы дырэктар Міхаіл Канстанцінавіч Саевіч, 1980 год
Будынак школы, 1985 год
Будынак школы, 1985 год
Будучыя вучні школы нумар 2 у суседнім з ёй садку, 1984 год
Будучыя вучні школы нумар 2 у суседнім з ёй садку, 1984 год
Навагодні карпаратыў настаўнікаў, 1985 год
Навагодні карпаратыў настаўнікаў, 1985 год

З 1987 года школай кіраваў Дзмітрый Раманавіч Дошчык, заслужаны настаўнік Беларусі. У гэтыя гады прыкметна змяніўся ўнутраны выгляд школы: памяшканні былі ўпрыгожаны мастацкімі работамі Дзмітрыя Раманавіча. Шмат увагі надавалася развіццю мастацкай творчасці навучэнцаў. У 1988 годзе пакладзены пачатак кампютарызацыі школы.

Лінейку адкрывае новы дырэктар Дзмітрый Рамановіч Дошчык, 1987 год
Лінейку адкрывае новы дырэктар Дзмітрый Рамановіч Дошчык, 1987 год

У 80-90-х гадах у школе працавалі такія выдатныя педагогі, як настаўнік рускай мовы і літаратуры Губарава Людміла Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Скабельская Алена Уладзіміраўна, настаўнік гісторыі Франковіч Марына Іванаўна, настаўнік абслугоўваючай працы Іванюк Вольга Іванаўна, настаўнікі хіміі Юркевіч Вольга Андрэеўна і Семянюк Яўгенія Уладзіміраўна, настаўнік пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Раманаў Віктар Аляксеевіч, настаўнік фізікі Карнялюк Лідзія Піменаўна, настаўнік матэматыкі Ганна Дзмітрыеўна Барантава, настаўнік гісторыі Валянціна Васільеўна Маеўская, настаўнік біялогіі Галіна Пятроўна Каліш, надзвычайны настаўнік гісторыі Юрый Алегавіч (Альгердавіч) Шляхто.

Педагагічны калектыў 80-90-х гадоў, 1988 год
Педагагічны калектыў 80-90-х гадоў, 1988 год
Педагагічны калектыў 80-90-х гадоў, 1988 год
Педагагічны калектыў 80-90-х гадоў, 1988 год
Шляхто Юрый Алегавіч
Настаўнік гісторыі Шляхто Юрый Алегавіч
Перапынак на сельгасработах. Гульня ў слана, 1987 год
Перапынак на сельгасработах. Гульня ў слана, 1987 год
Самае смачнае і цёплае месца – школьная сталовая, 1989 год
Самае смачнае і цёплае месца – школьная сталовая, 1989 год
Урачыстае шэсце выпускнікоў па горадзе, 1988 год
Урачыстае шэсце выпускнікоў па горадзе, 1988 год
Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды ў спартзале, 1988 год
Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды ў спартзале, 1988 год

Годная змена

З 1996 года і па сённяшні дзень школай кіруе Ігар Сяргеевіч Філіпаў, які за свае дасягненні быў удастоены нагруднага знака “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”. За гэты час школа зведала некаторыя змены.

Перш за ўсё, адбылася змена пакаленняў у педагагічным калектыве. Педагогі, якія стаялі ля вытокаў школьнай гісторыі, заклалі падмурак прафесіяналізму, адукаванасці, стварылі ў школе атмасферу высокай маральнасці, даверу і павагі адзін да аднаго і да вучняў.

Калектыў у дзень 25-годдзя школы на чале з Ігарам Сяргеевічам Філіпавым, 1999 год
Калектыў у дзень 25-годдзя школы на чале з Ігарам Сяргеевічам Філіпавым, 1999 год
Рамонт школы, 2012 год
Рамонт школы, 2012 год

У 2013 годзе ў школе прайшоў капітальны рамонт. Істотна абноўлена матэрыяльная база. Неаднаразова вучні школы станавіліся прызёрамі раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, алімпіяд, конкурсаў.

Герб школы
Герб школы

Афіцыйны сайт – http://sch2.kamenec.edu.by

Другая школа горада Каменца, 2018 год
Другая школа горада Каменца, 2018 год

У артыкуле выкарыстаны сканіраваныя негатывы Г. Г. Грушэўскага.

Понравилось? Поделись!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *