«700 лет Каменцу» «700 гадоў Каменцу»

Памятная кампазіцыя «700 гадоў Каменцу» і вуліца руж

Здзяйсняючы вячэрні мацыён па горадзе і мінаючы памятную кампазіцыю «700 гадоў Каменцу», спыніцеся на пару хвілін. Гэты былы “трохвугольнік” утварыўся крыху больш за сотню гадоў таму.

Памятная кампазіцыя «700 гадоў Каменцу» і вуліца руж

На мапе сярэдзіны ХIX стагоддзя відаць, што дарога з Брэста ў Каменец праходзіла праз вёскі Відамля-Вяліка-Баранкі-Радасць-Мурыны (якія цяпер Вялікія) і па вуліцы імя А. Матросава (былая “Мурынка”) падарожныя на конях заязджалі ў наш горад. А ўжо на карце 1914 года “Брэсцкі шлях” стаў праходзіць міма Мурыноў і Радасці па цяперашняй шашы і ўпершыню з’яўляецца скрыжаванне з трох дарог: на Брэст, на Жабінку і на Залессе (палявая дарога, якая вяла ў даволі буйную вёску цяперашняга Жабінкаўскага раёна).

Скрыжаванне дарог, 1944 год
Скрыжаванне дарог, 1944 год

У 1960-х гадах гэтую развілку акультурылі – у цэнтры ўсталявалі бетоннага зубра! Згодна з чуткамі, якія існуюць і сёння, гэтага і яшчэ аднаго зубра “спёрлі” ў Пружанскім раёне. Хлусня! Недзе ў Мінску (або Мінскай вобласці) існаваў вытворчы камбінат, які актыўна ляпіў гэтых зуброў на шырокую нагу. Іх з асаблівым азартам ўсталёўвалі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях уздоўж мяжы Белавежскай пушчы і ў яе наваколлях. Адначасова другі зубр быў устаноўлены на высачэзнай цыліндрычнай тумбе ў парку. Свабодны доступ да гэтай новай гарадской славутасці дазволіў зрабіць яе папулярным месцам для фатаграфавання.

Зубр на месте будущего знака 700 лет, 60-е годы
Зубр на месте будущего знака 700 лет, 60-е годы
У зубра, 1966
Ля зубра, 1966 год
Отличная фотозона
Выдатная фотазона

Напярэдадні святкавання 700-годдзя Каменца ў таленавітай галаве Васілія Абламскага зарадзіўся вобраз юбілейнага памятнага знака. А ўвасабляў гэты вобраз у жыццё наш вядомы народны майстар Анатоль Туркоў. Адкрыццё адбылося ў вельмі сціплай абстаноўцы, без афіцыёзу, нават у “раёнцы” не прапісалі.

Памятный знак 700 лет, 1981 год
Памятны знак «700 гадоў Каменцу», 1981 год
Суботнік на трохвугольніку, 1984 год
Суботнік на трохвугольніку, 1984 год

Пару слоў за святкаванне Дня горада ў 1976 годзе. Усё ж такі 700 гадоў раз у жыцці бывае! Святкаванне юбілею адбылося ў нядзелю 25 ліпеня (22 ліпеня прыпадала на чацвер) па наступнай праграме. У 10.30 – ускладанне вянкоў і кветак да помніка Леніну і да брацкай магілы; 11.00 – мітынг на стадыёне (выступленне першых асоб горада і раёна); з 11.30 да 14.00 – канцэрт Дзяржаўнага народнага аркестра БССР; з 14.00 – футбол (фінал на кубак абласной газеты «Зара»), пасля якога канцэрт групы артыстаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі; на змярканні на плошчы прайшла дэманстрацыя мастацкага фільма, а пасля яе завяршэння – святочны феерверк; квінтэсэнцыя – начныя народныя гулянні. Хутка 750-гадовы юбілей – будзе з чым параўнаць. Дарэчы, цікава даведацца, калі было прынята рашэнне лічыць Днём горада дзень яго вызвалення ў 1944 годзе і калі адбылося яго першае святкаванне?

Сам знак пасля мяняў свой колер і нёс на сабе цікава прыдуманую кампазіцыю, якую чамусьці многія прымалі за герб Каменца: вароты, справа ад іх – вежа, злева – бяроза. Са слоў Г. С. Мусевіча, апісанне гэтага “герба” згадвалася Янам Пердэнем, але дакументальных пацверджанняў гэтым словам няма.

2009 год
На заднім плане відаць будынак, які некаторымі сваімі архітэктурнымі элементамі падобны да Бастыліі ў Парыжы, 2009 год
Неправильный герб Каменца
Няправільны герб Каменца
Бойня на месте здания милиции
Бойня на месцы будынка міліцыі

У 2012 годзе гэты “пятачок” быў істотна перабудаваны: памятны знак знеслі і ўстанавілі новы, а “трохвугольнік” перастаў быць такім.

Снос старого памятного знака, 2012 год
Знос старога памятнага знака, 2012 год
Установка нового знака, 2012 год
Устаноўка новага знака, 2012 год
Треугольник до 2012 года...
Трохвугольнік да 2012 года…
...и после 2012 года
…і пасля 2012 года

А цяпер тупаем далей, але пры гэтым будзем звяртаць сваю ўвагу на будынкі “савецкага часу”: першы жылы дом у горадзе, вышэйшы за 3 паверхі, на тарцы якога доўгі час вісеў рэкламны плакат з жанчынай, падобнай на маладую Алу Пугачову; будынак раённага вузла сувязі, які здзіўляў сваім высачэзным шкляным фасадам і прымушаў кожнага мінака адарваць погляд ад зямлі і падняць яго да гадзінніка на трэцім паверсе.

Первый дом в Каменце, выше 3-х этажей, 1987 год
Першы дом у Каменцы, вышэйшы за 3 паверхі, 1987
Он же в 2009 году
Ён жа ў 2009 годзе
Строящееся здание почты, 1969 год
Будуецца будынак пошты, 1969 год
Районный узел почтовой и электрической связи. Около 1987 года
Раённы вузел паштовай і электрычнай сувязі. Каля 1987-га
Белтелеком и Белпочта, 2010 год
Белтэлекам і Белпошта, 2010 год

А вось і месца, каб перавесці дыханне, набрацца сіл і адчуць фантомныя водары ад былых ружавых кветнікаў. Выдатная ідэя некалі прыйшла ў галовы арганізатараў нашага жыцця – зрабіць з вуліцы Брэсцкай суцэльны ружоўнік. Толькі ў 1987 годзе было высаджана больш 3000 (!) кустоў руж гатунку “Еўрапеяна”. Падчас цвіцення іх водар прачышчаў нос з самым запушчаным сінусітам. І вядома ж, кожнаму чалавеку прыемна ісці па горадзе, дзе практычна суцэльным дываном квітнеюць ружовыя, чырвоныя і крэмавыя ружы. Камянчане ідэю ўсяляк падтрымалі і пачалі распаўсюджваць яе на ўвесь горад: клумбы з зайздроснай рэгулярнасцю сталі падвяргацца начным набегам марадзёраў… Прычым жыццёвы імпэт вандалаў быў такі магутны, што перасіліў магчымасці гарадскога бюджэту падтрымліваць разарый у нармальным стане. Зараз аб былой славе Каменца, як горада руж, нагадвае толькі пара кустоў дзікай шыпшыны.

Розы у ресторана
Ружы ля рэстарана
Розы у гостиницы
Ружы ля гасцініцы (цяпер падатковая інспекцыя)
Розы напротив райисполкома
Ружы каля аддзела адукацыі

А што наконт перакусіць падчас нашага “шпацыру”? Даўно пара б дастаць з верхняй пыльнай палічкі нататнік бабулі і прачытаць рэцэпт карыснай стравы – жур (не блытайце з польскім журэкам). У нашым журы асновай з’яўляецца цэжа з ферментаванага буйназмолатага аўсу. Не падумайце, што яна прыдатная толькі для кісялю брыдкага выгляду. З яе атрымліваецца выдатны суп з мяса-агароднінным або грыбным наварам. І ўспамінайце, што аўсяны кісель заўсёды быў на святочным стале на Куццю (посны, але карысны) і на Каляды (шкодны са скваркамі, але смачны), а суп з дабаўленнем цэжы і вялікай колькасцю мяса, яйкамі і смятанай падаваўся на Велікодны стол. Дарэчы, працэджаны ферментаваны авёс таксама ішоў у справу – з яго атрымліваліся смачныя блінцы. І хоць ферментацыя цэжы і падрыхтоўка кісялю выклікаюць дыхальныя спазмы, а неакрэплыя дзіцячыя арганізмы трацяць прытомнасць, усё роўна смак і карыснасць гатовых страў немагчыма пераацаніць! А смагу спаталяюць квасам хатняга закісання: у 3-літровы слоік наліць вады ці бярозавіку, пакласці падсмажаную скарынку хлеба, крыху сухафруктаў, крыху разынак, крыху цукру, накрыць марляй і ў цяпло. Пакуль бродзіць, глядзіце, як мяняўся рэстаран “Белая вежа”.

Домик на месте будущего ресторана Белая Вежа
Домік на месцы будучага рэстарана “Белая вежа”
Ресторан Белая вежа. Около 1987 года
Рэстаран “Белая вежа”. Каля 1987
2007 год
2012 год
2012 год
Понравилось? Поделись!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *