Камянецкая вежа: гісторыя, факты і прыдумкі

Камянецкая вежа (камянецкі стоўп) – гэта не «Белая вежа»! (Хоць мянушка так прыліпла, што за стагоддзі не адмыцца). Напісана пра яе шмат, аднак больш пытанняў, чым адказаў аб яе будаўніцтве, гісторыі, рэстаўрацыі. Ну, аб усім па парадку…

 

Коратка для турыстаў і гасцей нашага горада

Падчас наведвання музея “Камянецкая вежа” вам прапануецца: агляд зал музея без суправаджэння экскурсавода; тэматычная экскурсія (працягласць – 60 хвілін) па экспазіцыйных залах; аглядная экскурсія з наведваннем назіральнай пляцоўкі (працягласць – 30 хвілін).

 

Час работы музея: з 10.00 да 18.00 (уваход наведвальнікаў да 17.15).

Выхадныя дні: панядзелак і аўторак.

Другая серада кожнага месяца – дзень бясплатнага наведвання музея.

Выйсці на назіральную пляцоўку музея можна толькі з экскурсаводам!

 

А цяпер Камянецкая вежа

Задумка

Як аказалася, жыццё на гэтых землях у старадаўнія часы была зусім не лёгкім. Мясцовыя тэрыторыі, як і цяпер, былі пагранічнымі, але не з Захадам і Усходам, а з Поўначчу і Поўднем. А паваяваць тады вельмі і вельмі любілі! І не са стрэльбамі-аўтаматамі, а з мячамі-дзідамі, ды твар у твар!

Не сакрэт, што ў 13-м стагоддзі мясцовыя тэрыторыі знаходзіліся ў валоданні Галіцка-Валынскага княства, а прыкладна з 1272 года1 на пасад ўзышоў Уладзімір Іаан Васількавіч (даволі цікавая гістарычная асоба). Вядома, што да гэтага моманту Камянецкая зямля апусцела ад працяглых і кровапралітных войнаў1 (толькі яцвягі хаваліся па векавых пушчах), на Захадзе былі праблемныя адносіны з Польскім каралеўствам, з поўначы насядала маладое Вялікае Княства Літоўскае. Што рабіць? Князь Уладзімір прымае стратэгічнае рашэнне – умацоўваць межы.

И посла Володимиръ мужа хитра, именемь Алексу, иже бяше при отцѣ его многы городы рубя, и посла й Володимѣръ с тозѣмьци в челнох воз верхъ рѣкы Лосны, абы кдѣ изнаити таково мѣсто городъ поставити. Се же изнашедъ мѣсто таково, и приѣха ко князю, и нача повѣдати. Князь же самъ ѣха с бояры и слугами, и улюби мѣсто то надъ берегомъ рѣкы Лысны. И отреби е, и потомъ сруби на немь городъ, и нарче имя ему Каменѣць, зане бысть земля камена

“Адсябяціна”: у тым жа самым Галіцка-Валынскім летапісе знаходзяцца падставы меркаваць, што вежа будавалася на ўскраіне існуючага паселішча Камень.

 

Старажытны Каменец. Рэканструкцыя па матэрыялах М. А. Ткачова

Старажытны Каменец. Рэканструкцыя па матэрыялах М. А. Ткачова, малюнак Я. С. Куліка(2)

 

Падмурак

Нашым прашчурам давялося рашаць складаную задачу, а менавіта – збудаваць шматтонную і высокую канструкцыю на балоцістай глебе (найменшы пралік – і ваша збудаванне паўторыць подзвіг Пізанскай вежы, але з больш змрочнымі наступствамі). Рашэнне такое: робіцца падмурак, вонкава падобны на гіганцкую хакейную шайбу, 16 тм у дыяметры і таўшчынёй 2,3 м з булыгі (палявога каменю вялікіх памераў) перасыпаць дробным рачным пяском на дубовай аснове (верагодна), прычым спецыяльна камяні нічым не змацоўваліся (здавалася, можна бетончыку плюхнуць і арматуры ўкінуць?). Зроблена гэта для размеркавання вялізнага ціску вежы на больш шырокую плошчу.

 

Разрэз вежы. Падмурак

Разрэз вежы. Падмурак (2)

 

За правільнасць абранай тэхналогіі кажа той факт, што саўковае ўбоства (ой, прабачце, будынак СШ №1), што стаіць у некалькіх сажанях ад вежы і мае бетонны “моцны” фунданент, трэснула, як яйка (давялося сцягваць яго сцены тросамі). Аналагічныя з’явы назіраюцца і ў іншых збудаваннях. Працы ў гэту дзею ўкладзена нямала, таму і бытуе ў народзе жорсткі праклён “Каб ты ўсё жыццё на замак камяні цягаў”.

Як доўга будавалі? Гісторыкі на гэта пытанне адказваюць размыта – недзе паміж 1276 і 1288 гадамі. А я асмелюся згадзіцца з версіяй Г.С. Мусевіча, якую ён выклаў у артыкуле “Помнік рукатворны” (2 выданне, напісанае ў 2005 годзе, захоўваецца ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы). Вашай увазе ўсяго толькі два факты:

  1. Ці дазволяць пастаянныя баявыя дзеянні пачынаць даўгабуд? Не! Які сэнс будаваць 10 гадоў, калі да таго часу вежа можа апынуцца ў руках ворагаў ці ў сваім глыбокім тыле?
  2. Азірніцеся на царкву і параўнайце аб’ём работ. Дык вось, царква будавалася ўсяго толькі 2 гады (з 1912 да 1914 года)!

 

Камянецкая вежа, разрэз

 

Будаўнічы матэрыял – звычайная цэгла з незвычайнымі ўласцівасцямі – “пальчатка” памерам 6.5х13.5х8 см. Згодна з паданнямі, вытворца цэглы правяраў гліну, спрабуючы яе на смак. Потым здабытая гліна прасейвалася ад камянёў і замешвалася ў пэўнай прапорцыі з пяском і іншымі “арганічнымі дабаўкамі”: кроў жывёл і бялкі яек. Фармоўка цаглін праводзілася не кргулы год, а толькі падчас будаўнічага сезону (у перыяд ад позняй вясны да ранняй восені, каля 100 каляндарных дзён).

 

Цагліна-“пальчатка” (прыклад)

 

Пасля замесу гліну набівалі ў драўляную форму-рамку, лішкі гліны абразаліся нажом-“правілам”, а па верхнім і ніжнім канце пальцамі рук рабілі паралельныя барозны ўздоўж (вось яна “пальчатка”!). Атрыманыя паглыбленні забяспечвалі большую плошчу кантакту цаглітны з будаўнічым растворам, што забяспечвала большую трываласць кладкі. Пасля сушкі “сырца” абпальвалі ў спецыяльных печах – матэрыял гатовы, цяпер можна ўзводзіць шэдэўр…

Кладку клалі “па-вендску” чаргаваннем двух “лажкоў” і аднаго “тычка”. Упершыню гэты метад прымянілі ў Ламбардзіі ў канцы XII ст., а пасля перанялі ў Германіі, Польшчы, Лівоніі. Вядома, старажытныя архітэктары і майстры іншых будаўнічых спецыяльнасцей не вывучалі ў нашых ВНУ гісторыю КПСС і, вядома ж, не ведалі рашэння чарговага ідыёцкага з’езду партыі і ўрада, бо ўсё вельмі старанна прадумвалася і якасна будавалася.

 

Вендская цагляная кладка

“Тычок”

“Лажок”

 

Яшчэ адна фішка ў пабудове вежы – вапна (цэменту тады не было). Для будаўніцтва была прыдатная толькі тая вапна, якія гасіался ў зямлі ад шасцідзесяці гадоў да стагоддзя (чарговая пафасная легенда?). праляжаўшы ў зямлі нібыта 100 гадоў, яна рабілася мяккай і пластычнай, нібыта масла. Калі замешвалі раствор для кладкі, да гашанай вапны дадавалася сухая нягашаная, яечныя жаўкі і кроў дзікіх жывёл (у 1998 годзе падчас раскопак недалёка ад вежы знайшлі пахаванне касцей дзікіх жывёл, сярод якіх былі нават косткі бабра). Адсюль і пайшоў выраз “будаваць на крыві”, а не ад чалавечых ахвяр, як прынята лічыць.

У вежы захаваліся гнёзды ад драўляных балак перакрыццяў, якія дзялілі яе на пяць ярусаў. Кожны ярус мае байніцы. У ніжніх чатырох яны аднолькавыя і пашыраюцца ў глыбіню.

 

Форма байніц на ніжніх 4 ярусах

 

На чацвёртым ярусе ў бок ракі бачны адзін вялікі стрэльчаты праём, пад ім адтуліны ад балак, на якіх у мінулым трымаўся балкон – гэта адзін з уваходаў у вежу.

 

Стрэльчаты праём – уваход у вежу

Уваход у вежу на вышыні 13 метраў

 

Байніцы пятага яруса пашыраюцца і ўнутр, і звонку, форма іх таксама стрэльчатая.

 

Форма байніц на 5 ярусе

 

Паміж гэтымі байніцамі размяшчаюцца чатыры плоскія нішы. Даўней менавіта іх штукатурылі і бялілі.

 

Дэкаратыўная ніша

 

Усе пяць ярусаў былі злучаны паміж сабой драўлянымі лесвіцамі. Яшчэ адна, цагляная, схавана ў таўшчыні сцяны.

 

Лесвіца ў сцяне

 

Яна вядзе з пятага яруса “на зубцы” і асвятляецца двума маленькімі акенцамі.

 

Дах і баявая пляцоўка

 

Трапіўшы на абзорную пляцоўку, адмежаваную зубцамі, перапоўніцеся ўражаннямі і зразумееце, як гэта было паліваць гарачай смалой галовы тэўтонаў з вышыні 30 метраў! Вежу вянчаюць 14 зубцоў, праз адзін прарэзаных навылётнай глядзельнай адтулінай.

 

Зубцы

 

Калі ўявіць, што гэтыя адтуліны былі першапачаткова (усе зубцы як мінімум два разы поўнасцю рэстаўраваліся), то, верагодна, яны служылі ў якасці назіральных вокнаў падчас інтэнсіўнага абстрэлу.

 

Назіральнае акенца ў зубцы

 

Баявая пляцоўка размяшчалася па перыметры і ўяўляла сабой уступ шырынёй каля паўтара метра, што знаходзіцца перад зубцамі.

 

Сучасны купал на вежы і баявая пляцоўка перад зубцамі

 

Дакладна вядома, што дахам служыў цагляны звод над пятым ярусам, нават захаваліся, яго нясучыя элементы. Па перыметры паміж купалам і сцяной вежы праходзіў жолаб, у які збіралася вада і адводзіўся за межы сцен праз чатыры навылётныя каналы.

 

Знешні выгляд

Няхай Камянецкая вежа і будавалася дзеля войнаў, але і ў гэтым выпадку няварта забываць пра знешні выгляд – будавалі ж даўно, а тады ведалі толк у прыгажосці! Яе знешні выгляд просты і лаканічны.

У верхняй частцы вежы, пад зубцамі, ёсць “стужка” з 4 радоў цаглін, пакладзеных “на вугал”.

 

Дэкаратыўны арнамент пад зубцамі

Гэты дэкаратыўны арнамент надае збудаванню дадатковую выразнасць і падкрэслівае старажытнасць мясцовых архітэктурных традыцый. Верхні ўваход (на здымку вышэй) аблямаваны сціплым гатычным парталам. Раней на гэтым месцы быў яшчэ і балкон, аб чым сверчаць адтуліны для балак унізе праёма.дарэчы, уваходы рабіліся вельмі вузкімі асэнсавана: калі праціўнік прарываўся да дзвярэй, то адначасова мог прайсці толькі адзін чалавек, а ўжо аднаго закалоць прасцей, чым натоўп ворагаў. Акрамя таго, як было апісана вышэй, чатыры нішы на 5 ярусе бяліліся, што надавала строгаму і велічнаму збудаванню рысы сціплай прыгадосці.

 

Характарыстыкі вежы

У выніку здалі аб’ект з наступнымі характарыстыкамі: вышыня – 17 махавых сажаняў (ад фундамента 30,15 м), вонкавы дыяметр – 13,5 м, таўшчыня сцяны – 2,5 м. Дыяметр фундамента – 16 м., яго вышыня – больш за 2 метры. Першыя два паверзі – схованка для ежы, пітва і іншай гаспадарчай патрэбы, апошні – арсенал, астатняе жылплошча для воінаў. Дарэчы. На першым ярусе быў крынічны калодзеж – праблем з вадой падчас асады не было. Агульная плошча ўсіх ярусаў – 300 м2 – дазваляла  размясціць вялікую колькасць людзей, што актыўна ўдзельнічаюць у абароне.

 

Рэстаўрацыя і нездаровая бель

У помніка вельмі шчаслівы лёс. У свой час была пабудавана цэлая група валынскіх вежаў: у Брэсце, Тураве, Гродне, Валынску, Чартарыйску, Холме, Луцку, Полацку, Навагрудку. Але там ужо нічога падобнага няма, таму прыязджайце зноў дакрануцца да трынаццатага стагоддзя нашай гісторыі!

Аднак ужо ў XIX стагоддзі “раней грозная вежа стаяла хоць і цвярдыняй, але як разваліна”, таму і прыдумалі ўлады правесці рэстаўрацыю.

 

Засмучальны выгляд у канцы 19 стагоддя

 

А падставай паслужыла неўтаймоўная жыццёвая энергія мясцовага праваслаўнага свяшчэнніка Льва Паеўскага, які дабіўся аўдыенцыі з імператарам Расійскай імперыі Мікалаем II і паспяхова “выбіў” з цара абяцанне пачаць рэстаўрацыю вежы і царквы.

Напрыканцы XIX стагоддзя быў аб’яўлены конкурс праектаў па прывядзенні вежы ў належны выгляд. Удалося знайсці эскізы двух праектаў: спадароў Суслава і Плотнікава.

 

Праект І.К.Плотнікава

Праект В.В.Суслава

 

Сціпласць перамагла, і ў 1903 годзе пад кіраўніцтвам В.В. Суслава і рэстаўратара А. Пакрышкіна пачаліся работы. Для такой высакароднай справы прыехаў гродзенскі спецыяліст па цагляных і земляных справах А. Арцішэўскі, а С. Дранюку, селяніну з Матыкальшчыны, заказалі цэглу (каля 10000 штук). Вынік 2-гадовай работы такі: рэшткі драўляных умацаванняў і вала сышлі ў вечнасць, замест гэтага быў насыпаны новы земляны вал і абкладзены новым каменем; цераз вал праведзены 3 дрэнажныя каналы; адноўлены пашкоджаныя зубцы і ўчасткі сцяны; падземны ўваход зроблены галоўным уваходам у вежу.

 

Вал, выкладзены колатымі камянямі

Сучасны ўваход у вежу

Дрэнажны канал

На фота дакладна відаць мяжа старой кладкі і кладкі 1903-1905 гадоў

 

Падчас Першай сусветнай вайны камянецкая вежа перажыла чарговыя пакуты ад чалавечых рук – былі разбураны зубцы. І так яна стаяла да завяршэння дзвюх сусветных мясарубак, пакуль у 50-х гадах на яе зноў звярнулі ўвагу.

 

Камянецкая вежа ў міжваенны перыяд

 

Па словах мясцовых жыхароў вежа пасля вайны ўяўляла сабой прыбіральню. Мясцовае кіраўніцтва не засталося раўнадушным, і хутка вежа набыла прыстойны знешні і ўнутраны выгляд, як на здымку ніжэй.

 

Вежа ў 1953 годзе

 

Далей… Чарговая знаходка старой фатаграфіі дазволіла меркаваць, што якраз да 40-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі вежу пабялілі. Так бы мовіць, аднавілі “гістарычную справядлівасць” у адносінах да назвы “Белая вежа”.

 

Пабеленая Камянецкая вежа

 

Аднак адна цікавая брашурка 1968 года выдання (4) унесла сумятню ў пошук адказа на пытанне: з якой нагоды яе пабялілі і ў якім усё ж годзе? Па словах аўтара вежу пабялілі ў 1960 годзе. Менавіта ў гэтым годзе Камянецкая вежа стала краязнаўчым музеем, нязменнай наглядальніцай якога была адданая сваёй справе Галіна Тарасевіч (унікальная для нашага горада жанчына, якая ўражвала сваёй эрудыцыяй уладароў гэтага свету, што наведвалі вежу, у 1998 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны).

 

Галіна Канстанцінаўна Тарасевіч

 

Занадта шмат супадзенняў для адной маленькай падзеі, але адказ патрэьбна было б знайсці. Цікава ж.

 

Працягнем. У савецкі час нават пабяліць нармальна не маглі, таму вежа з цягам часу набыла журдасны выгляд.

 

Тынкоўка злазіць, 1975 год

 

Аднак былі здольныя выкарыстоўваць яе ў якасці маўклівала ідэалагічнага рупара.

 

Шэдэўр ідэалагічнай думкі “Слава КПСС”

 

І ўсё ж такі ў 1996 годзе для навядзення гістарычнага парадку – ачыскті вежы ад тынкоўкі – былі запрошаны альпіністы. А з 1998 года пачалася доўгачаканая і працяглая рэстаўрацыя (закончылася ў 2005 годзе), вынікі якой усялякі госць нашага краю можа ўбачыць і сёння: замянілі ўсе перакрыцці, устанавілі прынцыпова новую лесвіцу асаблівай канструкцыі, каб выключыць трагічныя выпадкі сярод наведвальнікаў (дарэчы, такіх выпадкаў вежа і не ўзгадае!), абнавілі купал і напоўнілі ўсе ярусы экспанатамі.

 

Сучасная экспазіцыя ў вежы

 

У 2012 годзе пляцоўцыакол вежы надалі сучасны (на жаль, не самы лепшы) выгляд.

 

Цікавы факты і меркаванні

  1. Падземны ход быў! Пра гэта ў сваёй кніўе прыгадвае а. Леў Паеўскі (5), які асабіста засведчыў гэты факт. На захадзе ад вежы, на ўзгорку, дзе раней была фільматэка, а цяпер пустка, да 1742 года знаходзіўся княжацкі палац. Пазней тут пабудавалі будынак мужчынскага і жаночага вучылішчаў. У даўнія часы, калі рамантавалі вучылішча, пад зямлёй была знойдзена цагляная кладка ў накірунку да вежы, на якую ніхто не звярнуў увагі, яе паспяхова знішчылі.

 

“Загадкавы” ўваход унізе вежы на гравіюры Напалеона орды, 1876 год

 

  1. Тэмпература. Па словах Галіны Канстанцінаўны Тарасевіч да рэстаўрацыі 1998-2005 гадоў у вежы ў любое надвор’е была аднолькавая тэмпература +12оС.

 

  1. Кажуць, наверсе вежы пачаліся незваротныя працэсы разбурэння. Таму цалкам магчыма хутка над зубцамі мы ўбачым шатровы дах…

 

  1. Адзін карэнны камянчанін паказаў крыж, выбіты на цэгле.

 

Крыж на сцяне вежы

 

Натуральна, з пачуццём гонару ён заявіў, што крыж нейкім хітрым чынам паказвае месцазнаходжанне паслання ад першых будаўнікоў вежы. На самой справе крыж выбіты на свежай цаглянай кладцы 1903 года. Таму ён можа ўказваць толькі на… што?

 

Выкарыстаная літаратура:

  1. Галіцка-Валынскі летапіс [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://lib.pushkinskijdom.ru/Default.aspx?tabid=4961. — Электронныя публікацыі інстытута рускай літаратуры (Пушкінскага дома) РАН. — Дата доступу: 11.01.2018.
  2. Ткачоў, М. А. Замкі Беларусі (XIII-XVII ст.) / М. А. Ткачоў. — Мiнск: Полымя, 1977. — 82 с.
  3. Карцоў, Г. Белавежская пушча. Яе гістарычны нарыс, сучасная паляўнічая гаспадарка і вышэйшыя палдяванні ў Пушчы / Г.Карцоў. — Мінск: Беларусь, 2007.
  4. Кестэр, Б.В. Мінулае і сучаснасць белавежскай пушчы / Б. В. Кестэр, С. В. Шостак. — Масква: Лясная прамысловасць, 1968. — 68 с.
  5. Паеўскі, Л.С. Каменецъ-Литовскъ и его древнiе храмы. Историческiй очеркъ (лічбавая копія часткова захаванай кнігі, арыгінал знік).
  6. Гісторыка-культурная спадчына Камянеччыны: зб. навук. дакл. / Пад аг. рэд. П. Г. Ігнатовіча. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. – 190 с.
  7. Белая Вежа. Гісторыя. [Электронны рэсурс]. — Режым доступу: http://brest-sv.com/brest_histor/dostoprim/belaja_veja.htm. — Брэст. Камянецкая вежа. Гісторыя Белая Вежа. Каменец. Помнікі гісторыі Брэстчыны. — Дата доступу: 11.01.2018.

 

Понравилось? Поделись!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *