Гимназия города Каменца; Гімназія горада Каменца

Панскі дом з мезанінамі? Не, гімназія горада Каменца!

Сучасны будынак, у якім размясцілася дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія горада Каменца», аказваецца, ужо ў шаноўным узросце. Калі параўноўваць з чалавекам, то яна “чужы век жыве” – пераваліла ўжо за 80 гадкоў.

Гімназія горада Каменца

Як толькі ў Рэчы Паспалітай (v.2.0) жыццё ў міжваенны (1918-1939 гады) перыяд стала наладжвацца, пачалі сур’ёзна брацца за даступную агульную адукацыю на “ўсходніх крэсах” ці “воевудства всходне”. Сямікласную агульнаадукацыйную школу з інтэрнатам (жылыя пакоі для прыезджых вучняў) у Каменцы-Літоўскім пачалі будаваць у 1929 годзе пад кіраўніцтвам Тадэвуша Ружыцкага. За аснову быў узяты тыпавы праект Караля Падчашынскага – вядомага архітэктара, прафесара Віленскага ўніверсітэта. Спадар Падчашынскі ствараў у XIX стагоддзі, ды так, што яго работы спатрэбіліся праз 70 гадоў пасля смерці. Работы былі завершаны летам 1930 года, а 22 ліпеня адбылося адкрыццё новай школы.

Типовой проект семиклассной общеобразовательной школы
Тыпавы праект сямікласнай агульнаадукацыйнай школы
Строительство в разгаре
Будаўніцтва ў разгары
День открытия, 1930 год
Дзень адкрыцця, 1931 год
30-я гады мінулага стагоддзя

Дырэктарам быў прызначаны настаўнік матэматыкі Тадэвуш Мазур. Шматлікія выбітныя настаўніка таго часу працавалі з ім: Апалінарый Наварэцкі (настаўнік геаграфіі, фізікі і хіміі), яго жонка Марыя Наварэцкая (настаўнік польскай мовы і літаратуры) (абое былі ўдастоены бронзавых медалёў за поспехі ў працы), Ян Пердэня (мегамозг свайго часу, дацэнт, доктар гісторыі і філасофіі Кракаўскага ўніверсітэта, ураджэнец вёскі Пелішча), яго жонка Браніслава (настаўнік польскай мовы і літаратуры), Юўженка (настаўнік фізкультуры, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце па атлетыцы ў Польшчы).

Ян и Бронислава Пердэни
Ян і Браніслава Пердэні

Першых вучняў было 30. Нацыянальны склад: 9 беларусаў, 3 палякі і 18 яўрэяў.

4 класс (первые ученики), 1935 год
4 клас (першыя вучні), 1935 год
Свидетельство об окончании школы, 1935 год
Пасведчанне аб заканчэнні школы, 1935 год

У новай краіне пад назвай БССР педагагічны працэс быў спынены ненадоўга. З 1 красавіка 1940 года школай кіраваў дырэктар Іосіф Юльянавіч Кур’яновіч (родам з вёскі Нараў у Польшчы, працаваў у вёсцы Пелішча пасля сканчэння настаўніцкай семінарыі ў Свіслачы), які неўзабаве стаў загадчыкам раённага аддзела адукацыі. Падчас нямецкай акупацыі ў жніўні 1941 года быў арыштаваны і расстраляны. З 1941 года да вызвалення горада, верагодна, тут знаходзілася кіраўніцтва (амтскамісарыят) гміны Каменца-Літоўскага (акруга Беласток, павет Бельск, правінцыя Усходняй Прусіі).

Скульптура Сталина у входа в школу. На снимке немецкий фотограф и журналист Joe (Julius Isaak Phillip) Heydecker, июнь 1941 года.
Скульптура Сталіна каля ўвахода ў школу. На здымку нямецкі фатограф і журналіст Julius Isaak Phillip Heydecker, чэрвень 1941 года.
Время немецкой оккупации
Падчас нямецкай акупацыі

Па заканчэнні Другой сусветнай вайны тут знаходзілася адзіная ў Каменцы сямігадовая школа. Першым пасляваенным дырэктарам быў Макар Раманавіч Рыбак.

Выпускники и учителя, 1946 год
Выпускнікі і настаўнікі, 1946 год
Учителя. В первом ряду вторая справа Светлана Леонидовна Курылёва - известная в нашем крае писательница и журналистка, член Союза писателей Беларуси.
Настаўнікі. У першым радзе другая справа Святлана Леанідаўна Курылёва – вядомая ў нашым краі пісьменніца і журналістка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

І заставалася такой да таго часу, пакуль ў 1962 годзе не была пабудавана цяперашняя СШ №1. З таго самага часу яна стала прыстанкам для вучняў пачатковай школы, навучальных класаў аўташколы, а дзятва з бліжэйшых вёсак жыла ў інтэрнаце.

Живописный вид, 1951 год
Маляўнічы від, 1951 год
1958 год
1958 год
Первоклашки по дороге к школе, 1960 год
Першаклашкі па дарозе да школы, 1960 год
Отличники учёбы 1-3 классов с родителями, 1967 год
Выдатнікі вучобы 1-3 класаў з бацькамі, 1967 год

У 1996 годзе на базе сярэдняй школы №1 на чале з дырэктарам Калацэем Віктарам Іванавічам быў створаны гімназічны клас.

Виктор Иванович Калацей, 1982 год
Віктар Іванавіч Калацэй, 1982 год
Первый выпуск гимназистов, 1996 год
Першы выпуск гімназістаў, 1996 год

Увесну 2002 года пачаліся работы па рамонце і рэканструкцыі будынка (керамічную чарапіцу памянялі на метал – прайдохі!), падчас якіх пад дахам было знойдзена пасланне ад будаўнікоў-высотнікаў на польскай, рускай і нямецкай мовах. Сцісла яго змест: “На доўгую памяць будучым сябрам у нашым рамястве пакідаем свае прозвішчы і адрасы…” Падпісалі кіраўнік брыгады (“спадар інжынер”) Іосіф Савіцкі, цясляр Антон Клімовіч з Цярэспаля, бляхары Ляон Садчук і Сцяпан Маркоўнікаў з Брэста, страхары Францішак Стасеўскі і Анастасій Віхроўскі з Хелмна.

Послание от строителей
Пасланне ад будаўнікоў
Строители школы. Внуки некоторых из них живут в Каменце
Будаўнікі школы. Унукі некаторых з іх жывуць у Каменцы

З гэтага года пачалося новае жыццё гэтага помніка гісторыі і культуры ў выглядзе гімназіі. Адукацыйная карма працягваецца…

Афіцыйны сайт – http://gymn.kamenec.edu.by/

Як дапамагчы праекту? Чытайце тут.

Понравилось? Поделись!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *