Братская могила в Каменце Брацкая магіла ў Каменцы

Брацкая магіла ў Каменцы

Пакуль не будзем сыходзіць з «Рынка», тут мы затрымаемся грунтоўна. І махнём у ваенны час, каб даведацца пра брацкую магілу ў Камянцы і магілу П. Я. Піўненкі.

Другая сусветная вайна

Другая сусветная вайна для жыхароў Каменца пачалася не 22 чэрвеня 1941 года. 13 верасня 1939 года 3-я танкавая дывізія (якая раней удзельнічала ў канчатковым захопе Чэхаславакіі) віхурай уляцела ў Каменец. З 15 верасня ў горадзе асталяваўся штаб танкавага генерала Гейнца Гударыяна. То была польская кампанія вермахта пад назвай “Вайс”.

Вермахт в Каменце, сентябрь 1939 года
Вермахт у Каменцы, верасень 1939 года

Гарачым апоўднем 22 чэрвеня 1941 года салдаты вермахта зноў мыліся ля калодзежаў Каменца і папярэджвалі мясцовых: “Бойцеся вайскоўцаў у чорнай форме”. Першая ахвяра вайны – спячая яўрэйка, якая загінула ад выбуху снарада побач з домам… Расстрэлы і ўстанаўленне новага парадку пачаліся неадкладна.  За час акупацыі было знішчана 90% карэннага насельніцтва горада.

Ліпень 1944 года. Мэта – знішчэнне нямецкай групіроўкі войскаў у Брэсце. Галоўны ўдар – на поўдзень ад Брэста. Аднак для недапушчэння яе акружэння з поўначы на тэрыторыі нашага раёна немцы падрыхтаваліся грунтоўна. Вызваленчае наступленне 28-й арміі планавалася ўскладніць у двух месцах. Першае – плацдарм уздоўж ракі Лясная Правая ў ваколіцах вёсак Шышова і Чарнакі. Другое месца – раён вёсак Крыўляны, Чамяры, урочышча «Таполі». За Каменцам (па лініі Ліпна, Замасты, Навіцкавічы) таксама была падрыхтаваная лінія абароны, але ў апошні момант нямецкія сілы былі перакінутыя да Шышова.

Баі за вызваленне

Такім чынам, 18 ліпеня воіны 50-й гвардзейскай стралковай Сталінскай двойчы Чырванасцяжнай, ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Антона Станіслававіча Уладычанскага пачалі наступленне. Салдаты 148-га стралковага палка (далей – с.п.) рушылі да Каменца ў напрамку Крыўлян, 150с.п. і 152с.п. – на штурм плацдарма ў Шышова. Агнявую падтрымку ажыццяўлялі некалькі дывізіёнаў 119-га гарматнага артылерыйскага палка. Месцы, дзе яны размяшчаліся, нават цяпер лёгка знайсці ў крыўлянскім і чамяроўскім лясах – немцы прыкладалі вялізныя намаганні для іх знішчэння і з зямлі і з паветра. Прарыў плацдарма ажыццяўляўся ў раёне вёскі Грудавікі. Без малога тыдзень ішлі баі. Параненых і забітых звозілі ў вёску Дварцы. А было іх шмат…

Схема боёв за освобождение окрестностей Каменца в 1944 году
Схема баёў за вызваленне ваколіц Каменца ў 1944 годзе

Варта асаблівую ўвагу ўдзяліць баям ва ўрочышчы “Таполі” і ваколіцах. Бліжэйшыя вёскі пераходзілі з рук у рукі. А ў адзін момант сітуацыя стала крытычнай – да катастрофы было паўкрока. Што ж адбылося? 21 ліпеня ў распараджэнне штаба палка (!) прарвалася нямецкая пяхота. Шматлікія спробы сіламі штаба перакуліць саперніка назад былі беспаспяховыя. Калі б немцам удалося развіць наступ, то 150с.п. і 152с.п. апынуліся б у акружэнні… і толькі пасля актыўнай агнявой падтрымкі артылерыйскіх разлікаў атрымалася павярнуць ход бою… Раніцай 22 ліпеня салдаты 148с.п. увайшлі ў горад Каменец без бою.

Вручение звания Почётный гражданин г.п.Каменца Владычанскому А.С.
Уручэнне звання Ганаровы грамадзянін г. п. Каменец Уладычанскому А. С.

У гэты час тры масты праз раку ўжо палалі, таму пераправа прайшла па мелкаводдзі ў паўкіламетры ўніз па плыні ракі. Яшчэ тыдзень працягваліся баі па вызваленні раёна і горада Высокае, пакуль салдаты Чырвонай арміі выйшлі да заходняга Буга.

Памятник в урочище Тополи, 80-е годы ХХ века
Помнік ва ўрочышчы “Таполі”, 80-я гады ХХ стагоддзя
Памятник в урочище Тополи, 2019 год
Помнік ва ўрочышчы “Таполі”, 2019 год

Пасля вайны

Зараз сэрцам сквера, дзе калісьці кіпела гарадское жыццё, стала шматнацыянальная брацкая магіла воінаў Чырвонай арміі і партызан. Па ўспамінах камянчан, пасля вайны ў цэнтры гэтай плошчы выкапалі вялізную яму. Ноччу мноства машын прывезла вялікую колькасць драўляных скрынь з рэшткамі загінулых. У 1955 годзе тут была ўстаноўлена скульптура воіна, а побач на індывідуальнай магіле палкоўніка Пятра Якаўлевіча Піўненка – абеліск. Біяграфія Піўненкі П. Я. апісана вельмі коратка і суха, пакуль нават не ўдалося знайсці падрабязнасцяў пра момант яго смяротнага ранення.

У могилы Пивненко П.Я., 50-е годы
Ля магілы Піўненкі П. Я., 50-я гады
Памятник Пивненко П.Я. в сквере у библиотеки
Магіла Піўненкі П. Я. у 2009 годзе

У 1975 годзе на брацкай магіле ўстанавілі новую скульптуру воіна і стэлу. У 1980 годзе ўстанавілі пліты з імёнамі загінулых, і быў запалены Вечны агонь, а ў 1988 годзе скульптуру воіна акавалі бронзай. 2012 прынёс у горад абласныя “Дажынкі”, і мы сталі сведкамі пераўтварэння гэтага месца ў сучасны выгляд. Апошняе пахаванне адбылося ў 2017 годзе. У магіле пахаваныя астанкі 1663 салдат, якія загінулі падчас вызвалення раёна.

Памятник на Братской могиле, 1956 год
Помнік на брацкай магіле, 1956 год
Братская могила в 1967 году
Брацкая магіла ў 1967 годзе
1976 год
1976 год
1987 год
1987 год
2009 год
2009 год
Ремонт в 2012 году
Рамонт у 2012 годзе
2018 год
2018 год

P.S.: Пасля вайны ў 1946 годзе 50-я гвардзейская стралковая дывізія была размешчана ў Брэсце. У верасні 1954 года яна і яшчэ некаторыя злучэнні сталі асновай вайсковай групоўкі Тоцкіх вайсковых вучэнняў з рэальным ужываннем 40-кілатоннай атамнай авіябомбы. А ў 2011 годзе канчаткова расфармаваная.

Як дапамагчы праекту? Чытайце тут.

Понравилось? Поделись!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *